Home > Падарожжы > Лётаць у Менск зь перасадкай

Лётаць у Менск зь перасадкай

Ляцець зь Белавіяй безь перасадкі хутка, але лётаюць яны толькі два разы на тыдзень (тры ўлетку). Лётаюць яны з Гатвіка, што яшчэ дадае выдаткаў на дарогу для большасьці з нас. Дый дорага, калі ты не малады чалавек да 26-ці і можаш набыць квіток са скідкай. (Праўда, днямі я заўважыў, што тарыфы на квіткі Белавія на kayak.co.uk прачынаюцца ад 239 фунтоў, што ўжо лепш, чым раней.)

Альтэрнатывай заўсёды было ляцець танна да Варшавы, а адтуль цягніком на Беларусь.

У дадатак да гэтых варыянтаў ёсьць яшчэ адзін: ляцець зь перасадкай у Рыме, Вене, Варшаве ці Празе. То адна, то другая авіякампаніі робяць скідкі, так што квіток да Менску можа абыйсьціся ў 200-220 фунтоў. kayak.co.uk – найлепшы сайт шукаць падобныя варыянты. Ніякіх дадатковых візаў не патрабуецца, кормяць і пояць задарма і някепска, толькі дзьве нязручнасьці: бывае, што стыкоўкі даводзіцца чакаць па некалькі гадзінаў і зь менскага д’юці-фры ня возьмеш алкаголю, бо яго забяруць пры перасадцы (бясьпека!).

Зь менскага аэрапорту кожную гадзіну ходзяць танныя аўтобусы і мікрааўтобусы да Маскоўскага аўтавакзалу (ст. мэтро Усход і Маскоўская; расклад гл. тут).

  1. No comments yet.
  1. No trackbacks yet.

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers