Зноў пра польскія візы
2008/05/31
Я ўжо пісаў, што Польшча больш не дазваляе бязьвізавага транзыту з краінаў Шэнгегнскай зоны ў Беларусь і наадварот. Цяпер Польшча сама ў Шэнгене. Каб не марнаваць лішніх старонак у пашпартце, я папрасіў пра шматразовую візу і спадзяваўся, што дадуць яе як мінімум на паўгады, а мо нават і на год. Месяц заняло польскаму консульству даць мне візу і аказалася яна толькі на тры месяцы. Кепска, зусім кепска. За аднаразовую зь беларусаў цяпер бяруць 28 фунтоў, за шматразовую – 48. Плюс пяць фунтоў, калі хочаш, каб пашпарт табе назад выслалі поштай. Трэба стаяць у чарзе, па пошце дакумэньы прымаюць толькі ад тых, хто жыве больш за 200 міляў ад Лёндану. Ну чаму Брытанія ня ў Шэнгене?!
Апошнія камэнтары