Home > Падзеі > Сьвяткаваньне Дзядоў у Лёндане

Сьвяткаваньне Дзядоў у Лёндане

2009/11/01

Пасьля нядзельнай літургіі ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, невялікая група вернікаў і сьвятар Сяргей Стасевіч накіраваліся на могілкі сьвятога Панкрата, дзе пахаваныя некалькі лідараў беларускай дыяспары, біскуп Часлаў Сіповіч і сьвятары Леў Гарошка, Язэп Германовіч, Тамаш Падзява, Фэлікс Журня. На могілках была адслужаная паніхіда па памерлых. Сьвяткаваньне адбылося пад бел-чырвона-белым сьцягам – як знак салідарнасьці з суайчыньнікамі, якія таксама сьвяткуюць Дзяды – ушанаваньне памерлых продкаў, – у гэтыя дні.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers