З калоніі ў метраполію
Цікавыя нататкі беларуса, які нядаўна перабраўся з Вашынгтона ў Лёндан. Узята з http://yarik.livejournal.com/161092.html
Нядаўна пераехаў працаваць з Вашынгтона ў Лондан. Пакуль не забыўся, трэба апісаць уражаньні ад першых двух тыдняў жыцця, бо потым да ўсяго прызвычаюся.
Disclaimer: ўсё напісанае вышэй – гэта толькі мае асабістыя абагульненьні, якія не прэтэндуць на аб’ектыўнасць ,)
Першае ўражаньне – ў Лондане адчуваеш сябе значна болей у “сваёй талерцы”, чым у Вашынгтоне. Хаця беларусы і адрозніваюцца ад ангельцаў, усё адно мы ўсе еўрапейцы і шмат чаго агульнага. Плюс тут хапае палякаў, літоўцаў і іншых усходнееўрапейцаў, што таксама ў нейкім сэнсе прыемна.
Лондан нагадвае Нью-Ёрк па разнастайнасьці публікі. Але гэта такі больш цывілізаваны Нью-Ёрк. Смецця на вуліцах амаль няма, жабракоў і людзей, якія боўтаюцца без справы таксама вельмі мала. Метро чыстае, хаця і дарагое.
Чорныя тут наогул больш культурныя і дабразычлівыя, чым у штатах. Яны альбо нарадзіліся ў Брытаніі, альбо прыехалі з Афрыкі, таму не маюць комплексаў, якія выхоўваюцца амерыканскай сістэмай.
У чым адрозненні паміж амерыканцымі і еўрапейцамі? Асноўнае – еўрапейцы як правіла больш паездзілі па сьвеце, бачылі вайну і магчыма таму меньш самаўпэўныя за амерыканцаў. Еўрапейцы маюць больш выразнае пачуццё сацыяльнай салідарнасьці, значна лепей апранаюцца і менш зацыкленыя на кар’еры і грошах.
Добры паказальнік – гэта мясцовыя СМІ. Нават калі я быў у Амерыке, дык мае галоўныя смі былі брытанскія – часопіс The Economist і радыё BBC. Бо ў амерсканскіх СМІ мала што цікавага і новага. Вайна, зброя, сэкс, аборты, спорт і ежа – дамінуючыя тэмы. У Брытаніі дыскусія вядзецца пра больш шырокае кола пытанняў і на больш высокім узроўні.
Падаткі ў Брытаніі вышэй, але гэта варта таго. Брытанская сістэма аховы здароўя – даступная і вельмі простая ў параўнанні з прыніжальнай і супер-дарагой амерыканскай. Тут калі прыходзіш у шпіталь – ён выглядае як шпіталь, а не як пяцізоркавы гатэль, дзе доктар за 5-хвілінную кансультацыю дасылае рахунак на 600 даляраў. Публічным транспартам у Лондане можна дабрацца куды заўгодна. Паліцэйскія вельмі ветлівыя і іх можна убачыць пешшу, а не толькі ў машынах з мігалкамі.
Большая цывіліаванасць краіны таксама праяўляецца ў падыходзе да смецця. На працы ў Амерыцы ў мяне кожны вечар была поўная сметніца пластыка (кубкі, пакеты, кантэйнеры для ежы і гд). У Брытаніі дпаўсюль дзе магчыма пазбягаюць аднаразовага посуду, а дзе ніяк не абыйсціся замяняюць пластык на картон ці паперу.
Рабіць пакупкі значна прыемней у Еўропе. Не абавязкова браць машыну і шукаць на мапе бліжэйшы вялізны супермаркет, бо паўсюль шмат маленькіх спецыялізаваных крамаў. Хочаш набыць малака ці хлеба – пайшоў і купіў за кутом.
У нечым Англія прайграе Амерыке. Напрыклад, сэрвіс у рэстарацыях звычайна горшы, чым ў Амерыке. Тут хаміць не будуць, але асабліва бегаць таксама. Напэўна гэта тлумачыцца тым, што ў Братыніі tips адразу ўключаюцца ў рахунак. Тэарэтычна, можна адмовіцца іх плаціць, але на практыке ніхто так не робіць. З-за падаткаў у Брытаніі амаль усё даражэй, а заробак (прынамсі ў маёй галіне) меньшы. Таксама людзі тут болей паляць і ўжываюць алкаголь.
Але ўсё ж пазітыва пакуль здаецца значна болей. З Лондана амаль усё блізка – можна ў Парыж цягніком за 2,5 гадзіны, ці за мізэрныя грошы самалётам на поўдзень Еўропы, ці у Беларусь за тры гадзіны. З Амерыкі далёка усё, а калі далёка ляціш, дык потым некалькі дзён прыходзіш у сябе з-за пераходу на іншы час.
Таксама прыемна вакол сябе бачыць не новапабудаваныя дамы і офісы, але старажытныя палацы і замкі. Асабліва калі трохі пачытаць пра гісторыю горада.
Апошнія камэнтары