Baltic and Slavonic Libraries in Britain: Their Place in Developing Group Identity and the Life of Emigre Communities
Ihar Ivanoǔ. Baltic and Slavonic Libraries in Britain: Their Place in Developing Group Identity and the Life of Emigre Communities [book; дармовая вэрсія ў PDF]
Прадметам дасьледваньня сталі бібліятэкі, створаныя групамі імігрантаў з балтыйскіх і славянскіх краінаў, якія імігравалі ў Вялікабрытанію пасьля Другой сусьветнай вайны. Дасьледваньне ахапіла дванаццаць бібліятэкаў у Вялікабрытаніі, створаных шасьцю этнічнымі групамі: беларусамі, латышамі, палякамі, украінцамі, харватамі й эстонцамі. Аналізуюцца заканамернасьці ў стварэньні бібліятэкаў, іх цяперашні стан і ўплыў на іх дзейнасьць дэмакратычных пераўтварэньняў у цэнтральна- і ўсходне-эўрапейскіх краінах. Разглядаецца роля бібліятэкаў у жыцьці імігранцкіх групаў, у стварэньні й разьвіцьці нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Робіцца выснова, што з аднаго боку бібліятэкі адлюстроўваюць характар імігранцкіх супольнасьцяў, бо яны былі створаныя і падтрымліваліся людзьмі з падобным досьведам і сьветапоглядам. З другога боку, бібліятэкі маюць пэўную ролю ва ўмацаваньні й разьвіцьці ідэнтычнасьці імігранцкіх супольнасьцяў шляхам дапамогі ў камунікацыі на роднай мове, падтрымкі й пашырэньня каштоўнасьцяў, зразумелых і важных для гэтых групаў, і ўдзелу ў арганізацыйных структурах супольнасьці.
З распадам Савецкага Саюзу сітуацыя канфлікту, якая заахвочвала пасьляваенных імігрантаў да еднасьці і стварэньня актыўных групаў, збольшага зьнікла. Таму будучыня балтыйскіх і славянскіх бібліятэкаў у Вялікабрытаніі будзе залежыць ад іх здольнасьці адаптавацца да новага кантэксту.
Апошнія камэнтары