Home > Падзеі > Адбыўся зьезд Англа-беларускага таварыства

Адбыўся зьезд Англа-беларускага таварыства

У суботу 30 студзеня ў Лёндане адбыўся штогадовы зьезд Англа-беларускага таварыства. Была абраная рада арганізацыі. Склад рады застаўся амаль той самы, што й год таму. Таксама былі абмеркаваныя заплянаваныя на гэты год падзеі, сярод якіх Дзень матчынай мовы (27 лютага), канцэрт Браэна Бэнэта, былога брытанскага амбасадара ў Беларусі (24 красавіка), сьвяткаваньне 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы і лекцыя пра блогінг у Беларусі. Прадметам гарачай дыскусіі стала прапанова прызначэньня прэзідэнта таварыства – ганаровай пасады, якую ў мінулым традыцыйна займалі добра вядомыя і ўплывовыя асобы. Канчатковага рашэньня не было прынята і пытаньне было вернута радзе для далейшага абмеркаваньня. Таксама гучалі прапановы зьмяніць назву арганізацыі для таго, каб яна адлюстроўвала свой дэ-факта брытанскі, а не толькі ангельскі, характар.

  1. No comments yet.
  1. No trackbacks yet.