Новая кніга Арнольда Макміліна (папраўлена 03.03.10)
У выдавецтве Maney Publishing у Лідс выйшла кніга Арнольда Макміліна Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day (Пісаць у халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х да сёньняшняга дня). Аўтар – найбольш значны англамоўны літаратуразнаўца, які дасьледуе беларускую літаратуру.
Кніга налічвае больш за 1100 старонак і ахоплівае паэзію (якая, паводле аўтара, працягвае дамінаваць беларускую літаратуру як і стагодзьдзе перад тым), прозу і драматургію. 170-ці аўтарам прысьвечаныя асобныя артыкулы, а Рыгору Барадуліну, Адаму Глобусу, Анатолю Сысу, Уладзіміру Пякляеву, Уладзімеру Арлову і Алесю Разанаву – даўжэйшыя разьдзелы. Таварыствы Тутйшыя і Бум-бам-літ вылучаныя ў асобныя разьдзелы, гэтак жа як і аўтары з Полацку, Гародні й Гомеля (разьдзел “Літаратура па-за мэтраполіяй”).
Кнігу можна замовіць праз Амазон, ейны поўны кошт – £75. Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 26 25 лютага а 17.30 у Masaryk Room, floor 4, SSEES, 16 Taviton St, London WC1H 0BW.
Папраўлена 3 лютага 2010.
Recent Comments