Home > Падзеі > Фотавыстава “Беларус замежны”

Фотавыстава “Беларус замежны”

Лёндан, 2010

Sasha Belavokaya | Саша Белавокая
Alena Aharelysheva | Алена Агарэлышава
Francis Skaryna Belarusian Library and Museum | Бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны

Праходзяць часы, ідуць пакаленьні, час адыходзіць у нябыт.

Застаюцца толькі рэчы – маўклівыя сьведкі мінулых часоў.

Адной з такіх рэчаў зьяўляецца народны касьцюм. Традыцыйнае адзеньне складаецца з элемэнтаў, якія маюць асаблівы культурны сэнс і зьвязаныя з пэўнымі падзеямі і каштоўнасьцямі нацыі. Менавіта таму нацыянальны касьцюм захоўваецца непаўторным на працягу стагодзьдзяў і  часам завецца летапісам народу.

Нездарма людзі, якія пакідалі Бацькаўшчыну, як адну з найкаштоўнейшых рэчаў, бралі з сабою нацыянальную вопратку.

Фотавыстава “Беларус Замежны”  - гэта спроба зьяднаць сучасных і былых эмігрантаў праз народнае адзеньне. Розьняцца лёсы, абставіны і час, але касьцюм застаецца нязьменным.

Чаму ж такімі важнымі былі і ёсьць фотаздымкі ў нацыянальнай вопратцы?

Чалавек нідзе так востра не адчувае сваю нацыянальную прыналежнасьць, як на чужыне. Разнастайныя эмігранцкія згуртаваньні можна разглядаць як спробу людзей стварыць свой маленькі Сусьвет, сваю далёкую родную краіну. Вельмі важна адчуваць сябе СВАІМ, сярод СВАІХ людзей.

Нягледзячы на тое, што і гэтыя людзі, і гэтыя рэчы даўно пакінулі Бацькаўшчыну, яны – БЕЛАРУСЫ і душа ў іх БЕЛАРУСКАЯ.

Запрашаем на выставу!

Фотавыстава “Беларус замежны” адкрыецца 13 лютага а 15-й гадзіне ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры (39 Holden Road, London, N12 8HS).

  1. No comments yet.
  1. No trackbacks yet.