Дзень матчынай мовы ў Лёндане
27 лютага 2010, 14:00
Беларускі рэлігійна-культурны цэнтар, 39 Holden Road, London N12 8HS
Англа-беларускае таварыства запрашае на сьвяткаваньне Дня матчынай мовы. А 14-й гадзіне пачнецца сьвята для дзяцей да 13 гадоў. А 15-й гадзіне для дарослых адбудзецца конкурс чытаньня беларускай паэзіі. Прынясеньне ежы і пітва для агульнага пачастунку вельмі вітаецца. У праграме таксама – абмеркаваньне новага рамана В. Марціновіча «Паранойя» і ўдзел ахвотных у агульнанацыянальнай беларускай дыктоўцы.
(Паводле “Беларус на чужыне, люты 2010″)
Апошнія камэнтары