Выйшла кніга «Беларусы ў Вялікабрытаніі»
Прэзэнтацыя кнігі ў Лёндане адбудзецца ў суботу 17–га красавіка падчас асьвячэньня Беларускага Дому й адкрыцьця залі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пачатак а 14-й гадзіне.
Пасля асвячэньня – ўрачыстая Акадэмія з нагоды 92-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У падзеі прыме ўдзел Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Адрас Беларускага Дому : 52 Penn Road, London, N7 9RE.
Праезд мэтро Caledonian Road (Piccadilly Line) або аўтобусамі 91, 17, 259 з King’s Cross ці 263 з Finchley.

Апошнія камэнтары