Беларусы Вялікабрытаніі вітаюць Папу Бэнэдыкта XVI

У суботу 18 верасьня беларускія пілігрымы пад сваім сьцягам будуць браць удзел у малітоўным чуваньні пад адкрытым небам, якое ўзначаліць Яго Сьвятасьць Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI увечары ў суботу 18 верасьня ў Гайд Парку ў Лёндане. Уваход у парк будзе адбывацца па адмысловых квітках, якія можна замовіць у а. Сяргея Стасевіча да 25 жніўня (т. 07886997305, цана квітка £5). Запрашаюцца ўсе ахвотныя незалежна ад веравызнаньня. Падрабязную інфармацыю пра візіт Папы у Вялікабрытанію можна даведацца на сайце http://www.thepapalvisit.org.uk.
Апошнія камэнтары