Home > Падзеі на Беларусі > Арганізатараў Мінскага гей-прайда прынялі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі

Арганізатараў Мінскага гей-прайда прынялі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі

У сераду 18 жніўня арганізатара Мінскага гей-прайда Сяргея Андросенку і намесніка арганізатара Сяргея Еніна прынялі ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску. Актывісты наведалі амбасаду ў пошуках палітычнай падтрымкі Мінскага гей-прайда 2011 і талерантнага стаўлення да ЛГБТ і захавання іх правоў у Беларусі.

Намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Джым Казэнс, які прыняў гей-актывістаў, сказаў, што падчас ягонай працы ў Беларусі гэта тэма вельмі новая і, улічваючы асаблівае палітычнае становішча ў Беларусі, – тое, што краіна не знаходзіцца нават у Радзе Еўропе, – значна ўскладняе працу на карысьць правоў ЛГБТ, а таксама паўнавартаснае супрацоўніцтва з ЛГБТ-арганізацыямі.

На сустрэчы у амбасадзе беларускія актывісты адзначалі, што не патрабуюць ад дзяржавы тэрміновай змены заканадаўства, але патрабуюць прызнання базавых грамадзянска-палітычных правоў: на свабоду сходаў, свабоду асацыяцый і свабоду слова, нават у межах сённяшняга, дастаткова рэпрэсіўнага заканадаўства, на якія па законе і згодна Канстытуцыі маюць права.

Арганізатараў Мінскага гей-прайда падтрымала брытанская ЛГБТ-актывістка Clare Bat Dimyon MBE, якая сёлета атрымала дзяржаўную медаль-ўзнагароду Вялікабрытаніі за працу на карысьць грамадзянскіх правоў геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Менавіта па яе ініцыятыве амбасады Вялікабрытанні ў некаторых краінах Еўропы, дзе правядзенне фестываляў роўнасці сутыкаецца з супрацьстаяньнем дзяржаўных структур, падчас Прайдаў падымаюць вясёлкавыя сцягі.

Паводле http://gaybelarus.by

  1. No comments yet.
  1. No trackbacks yet.

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

Gravatar
WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s