Home > Падзеі, Падзеі на Беларусі > “Нічога не забыта й не даравана!”

“Нічога не забыта й не даравана!”

Звыш пяцідзесяці чалавек далучыліся сёньня да пратэсту ля будынка беларускай амбасады ў Лёндане. Удзельнікі пратэставалі супраць масавых арыштаў у дзень прэзыдэнцкіх выбыраў 19 сьнежня мінулага году, затрыманьня сямёх кандыдатаў у прэзыдэнты, парушэньня правоў вязьняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў вязьніцы КГБ у Менску, масавых ператрусаў у хатах грамадзкіх актывістаў, офісах арганізацыяў і рэдакцыях СМІ, – запужваньня грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Удзельнікі трымалі плякаты “New and Free Elections for Belarus”, “Free Political Prisoners”, “Free Belarus”, “No More Dictators”; сваякі Алеся Міхалевіча, Андрэя Саньнікава й Ірыны Халіп трымалі здымкі іх і іх дзяцей з надпісамі “Вярніце нам татку” і “Give Dan’ka His Parents Back”.

Дэманстранты скандавалі “Свабоду палітвязьням!”, “Новыя выбары без Лукашэнкі” й “Жыве Беларусь!”

Журналіст Алесь Чайчыц зачытаў імёны арыштаваных і што вядома пра іх, апавёў аб прэс-рэлізе беларускага амбасадара ў Аб’яднаным Каралеўстве, у якім сьцьвярджаецца, што ўмовы ўтрыманьня вязьняў добрыя й іх правы захоўваюцца. Апошняе выклікала абурэньне й сьмех адначасова, бо не сакрэт, што да вязьняў не дапускаюць нават іх адвакатаў.

Неаднаразова падчас пратэсту гучаў напамін, адрасаваны тым, хто зьдзяўсьняе масавыя злачынствы ў краіне: нічога не забыта й не прабачана, прыйдзе час даць справаздачу за ўсё.

Ірына Багданава, сястра Андрэя Саньнікава,Ірына Багданава, сястра Андрэя Саньнікава, казала пра боль і страх за свайго брата з яго жонкай Ірынай Халіп, зьбітага й кінутага ў “амэрыканку” КГБ, і пра лёс якога сям’я толькі па кропельках даведваецца ад іншых людзей.

Слова таксама ўзялі кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі а. Аляксандар Надсан і сябра Ўправы Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікола Пачкаеў.

Удзельнікі акцыі хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранку й Зьміцера Завадскага. Цяпер зьняволеная журналістка Ірына Халіп была ініцыятарам ушанаваньня іх памяці 16-га кожнага месяца, што было нагодай і для сёньняшняй акцыі.

На заканчэньне былі прачытаныя вершы Ўладзіміра Някляева, зьбітага й зьняволенага кандыдыта ў прэзыдэнты, і прасьпяваны гімн Магутны Божа.

Гл. таксама - Перад пасольствам Беларусі ў Лондане чыталі вершы Някляева

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers