Вольны Тэатар: новыя пастаноўкі ў Лёндане
Распачаўся продаж квіткоў на дзьве новыя пастаноўкі Беларускага вольнага тэатру (Free Belarus Theatre) ў Лёндане: шэксьпіраўскага “Караля Ліра” і “Мінск 2011″ Уладзіміра Шчэрбаня.
Шэксьпіраўская п’еса на беларускай мове будзе пастаўленая на сцэне славутага Shakespeares Globe у рамках міжнароднага фэстывалю, падчас якога цягам шасьці тыдняў 37 тэатраў з розных краінаў прадставяць свае інтэрпрэтацыі Бардаўскіх тэкстаў у перакладах на свае нацыянальныя мовы. Сайт Globe to Globe
Пастаноўка “Мінск 2011″ (збольшага на расейскай мове з ангельскімі субтытрамі) стаў сэнсацыяй мінулагодняга эдынбурскага Fringe фэстывалю. 12-23 чэрвеня спэктакаль можна будзе пабачыць у Young Vic тэатры. Сайт Young Vic

Апошнія камэнтары