Арганізацыі | Organisations

Арганізаванае беларускае жыцьцё ў Вялікабрытаніі існуе толькі ў Лёндане.

Беларуская бібліятэка й музэй імя Францішка Скарыны | Francis Skaryna Belarusian Library and Museum
адкрытыя для наведваньня практычна штодня, аднак варта папярэдне зьвязацца зь ейным кіраўніком, а. Аляксандрам Надсанам (тэл/факс 020-84455358, электронная пошта: library@skaryna.org), каб упэўніцца, што бібліятэка будзе адчыненая ў той час, калі Вы захочаце прыехаць. Адрас: 37 Holden Road, London N12 8HS. Вэб-сайт | Як дабрацца

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі | Association of Belarusians in Great Britain
Найстарэйшай беларускай арганізацыяй у Вялікабрытаніі зьяўляецца Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Штогод, у сакавіку, ЗБВБ арганізуе сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і – у лістападзе – угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Таксама ЗБВБ ладзіць вечарыны з удзелам знакамітых людзей зь Беларусі. Мова арганізацыі – беларуская. Паштовы адрас: 52 Penn Road, London, N7 9RE. Электронная пошта: zbvb[сьлімак]siarhei.plus.com

Англа-беларускае таварыства | Anglo-Belarusian Society
было створанае з мэтай пашырэньня ведаў пра Беларусь і разьвіцьця супрацоўніцтва беларускай эміграцыі з брытанскімі арганізацыямі, дасьледчыкамі й г.д. Некалькі разоў на год таварыства арганізуе лекцыі й вечарыны, а таксама – у сьнежні – сьвяткаваньні Калядаў і – у чэрвені – Купальля. Мова арганізацыі – ангельская. Сяброўства ў арганізацыі адкрыта для ўсіх, хто зацікаўлены беларускай культурай. Эмэйл (можна пісаць па-беларуску): belarusians_in_britain[сьлімак]yahoo.com. Bэб-сайт

Беларуская каталіцкая (уніяцкая) царква | Belarusian Greek Catholic Church
часова знаходзіцца на 39 Holden Road (як дабрацца). Набажэнствы тут адбываюцца штодня: раніцай літургія а 8-й, увечары а 6-й – вячэрня; па нядзелях літургія а 10.30 раніцы.

Беларуская праваслаўная супольнасьць | Belarusian Orthodox community
Беларуская праваслаўная супольнасьць сьв. Еўфрасіньні Полацкай (Канстантынопальскі патрыярхат) праводзіць набажэнствы ў памяшканьні Holy Innocents’ Church (Paddenswick Road, London W6 0UB, станцыя мэтро Ravenscourt Park – District Line). Тэлефон для кантактаў: (0) 20 76099982 (сп-ня Алена Сенька).

Беларускі Дабрачынны Фонд | Belarusian Charitable Trust
На дадзены момант – адзіная дабрачынная арганізацыя брытанскіх беларусаў, збольшага выдаткоўвае невялікія гранты на падтрымку беларускага жыцьця ў Вялікабрытаніі і беларускіх культурных ініцыятываў у Беларусі й замежжы. Паштовы адрас: 52 Penn Road, London, N7 9RE. Інфармацыя пра фонд на сайце Charity Comission.