Archive

Archive for the ‘Каляды’ Category

Каляды ў Лёндане

2011/12/23 Leave a comment

Беларуская Каталіцкая Місія запрашае ўсіх беларусаў на сьвяточныя набажэнствы ў суботу 24 сьнежня а 18-й і(або) у нядзелю 25 сьнежня а 10.30 гадзіне. Паводле традыцыі, усе ўдзельнікі вячэрняй службы запрашаюцца на посную куцьцю ў Marian House. (Калі ласка, зрабіце ўнёсак да супольнага пачастунку: малочнае, рыбнае, вегетарыянскае.)

Belarusian Christmas in London – Каляды ў Лёндане

2011/12/04 Leave a comment

All members and friends of the Belarusian community in Britain are cordially invited to the traditional Kaliady (Christmas) celebration on Saturday, 17 December, 2 pm.

There will be the traditional, well-loved ‘batlejka’ (Belarusian Christmas puppet show) given by Paval Šaǔcoǔ and Saša Biełavokaja. Saint Nicholas will be giving out presents, so please, if you are coming with children, make sure to have a present prepared for each child and hand it over to Paval before the performance. There will be an occasion to sing Belarusian and English carols.

 There is no charge for this event; a collection will be made. All offers of traditional seasonal food and drink – both Belarusian and English – will be gratefully received.

Please note this time the venue is Marian House, on the corner of Holden Avenue and Holden Road (across the road from 39 Holden Rd). Nearest tube station: Woodside Park (Northern Line).

Беларуская каталіцкая місія сардэчна запрашае сяброў беларускае супольнасьці ў Брытаніі адзначыць надыходзячыя Каляды ў суботу 17 сьнежня 2011 а 2-й гадзіне.

Вас чкае добра знаёмая батлейка (калядны лялечны тэатр) у выкананьні Паўла Шаўцова й Сашы Белавокай. Сьвяты Мікола будзе раздаваць падарункі (калі вы прыйдзеце зь дзецьмі, калі ласка перадайце падпісаныя падарункі Паўлу да пачатку сьпектакля). Пасьля батлейкі запрашаем пасьпяваць беларускія і ангельскія калядкі. Пасьля – супольны пачастунак (просім прыносіць калядныя стравы й пітво).

Уваход бясплатны, але будзе збор ахвяраваньняў на аднаўленьне батлейкі.

Зьвярніце ўвагу на зьмену месца: сёлета батлейка будзе ў Marian House, Holden Avenue, праз дарогу ад 39 Holden Rd. Бліжэйшая станцыя метро: Woodside Park, Northern Line.

Каляды ў Лёндане

2010/12/23 Leave a comment

Беларуская Каталіцкая Місія запрашае ўсіх беларусаў на сьвяточныя набажэнствы ў пятніцу 24 сьнежня а 18-й і(або) у суботу 25 сьнежня а 10.30 гадзіне. Паводле традыцыі, усе ўдзельнікі вячэрняй службы запрашаюцца на посную куцьцю. Тыя, што маюць намер узяць у ёй удзел, павінны прынесьці нешта для супольнага пачастунку: малочнае, рыбнае, вегетарыянскае.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 53 other followers