Archive

Archive for the ‘Кнігі’ Category

Book Launch: Brian Bennett & Andrew Wilson (amended)

2012/01/12 Leave a comment

Next event of the Anglo-Belarusian Society will be a presentation of two newly published books, The Last Dictatorship in Europe: Belarus under Lukashenko by Brian Bennett (UK Ambassador to Belarus, 2004-2007) and Belarus: The Last European Dictatorship by Andrew Wilson (Reader in Ukrainian Studies, School of Slavonic and East European Studies, University College London).

The event will take place in London, at Marian House (corner of Holden Avenue and Holden Road, London N12 8HY, nearest tube station: Woodside Park) on Thursday 26 January, 7pm.

Admission free; a collection will be taken to cover expenses. Refreshments will be served.

(Via Jim Dingley, Anglo-Belarusian Society)

Andrew Wilson on His Belarus Book

2011/12/06 Leave a comment

Кніга “Belarus: The Last European Dictatorship”

2011/11/11 Leave a comment

Паводле газэты “Наша Ніва”:

У Англіі ў продажы з’явілася кніга Эндру Ўілсана “Апошняя дыктатура Еўропы”, якая распавядае пра сучасную Беларусь.

Гэтая кніга — першае ангельскамоўнае выданне, якое даследуе складаны шлях Беларусі да дзяржаўнасці і дэталёва вывучае беларускую палітыку і эканоміку пачынаючы з 1991 года. Эндру Уілсан надае асаблівую ўвагу дзіўнаму палітычнаму даўгалеццю Аляксандра Лукашэнкі, якое захоўваецца нягледзячы на парушэнні правоў чалавека і чарговыя фальсіфікацыі выбараў у снежні 2010 года. Уілсан глядзіць на беларускую гісторыю як на шэраг няўдалых спробаў стварэння ідэнтычнасці ў Сярэднявеччы і Новым часе праз вялікую колькасць стварээня супрацьлеглых версій беларускай ідэнтычнасці. Кульмінацыяй гэтага суперніцтва ён лічыць савецкі праект па акрэсленні цяперашніх межаў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Навуковец таксама разглядае адносіны Беларусі з Расіяй, яе спробы захоўваць нейтралітэт паміж Расіяй і Захадам, і, як ні парадаксальна, беларусы ўрэшце сапраўды робяцца нацыяй пад кіраваннем “апошняга дыктатара Еўропы”.

From the Publisher:

This book is the first in English to explore both Belarus’ complicated road to nationhood and to examine in detail its politics and economics since 1991, the nation’s first year of true independence. Andrew Wilson focuses particular attention on Aliaksandr Lukashenka’s surprising longevity as president, despite human rights abuses and involvement in yet another rigged election in December 2010. Wilson looks at Belarusian history as a series of false starts in the medieval and pre-modern periods, and at the many rival versions of Belarusian identity, culminating with the Soviet Belarusian project and the establishment of Belarus’ current borders during World War II. He also addresses Belarus’ on-off relationship with Russia, its simultaneous attempts to play a game of balance in the no-man’s-land between Russia and the West, and how, paradoxically, Belarus is at last becoming a true nation under the rule of Europe’s “last dictator”.

On sale on Amazon.co.uk

Кніга брытанскага амбасадара ў Беларусі

2011/10/22 Leave a comment

The Last Dictatorship in Europe: Belarus under Lukashenko – by Brian Bennett

Паводле газэты “Наша Ніва”:

«Шакуючая казка з нашых часоў» — так характарызуюць новую кнігу «Апошняя дыктатура Еўропы: Беларусь пад Лукашэнкам» . Браян Бенет, які шмат гадоў быў амбасадарам Вялікай Брытаніі ў Беларусі, напісаў кнігу ўспамінаў. «Гэтая кніга не спадабаецца Аляксандру Лукашэнку» — кажуць прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Лондане.

«Беларусь, ізаляваная краіна пад кіраўніцтвам адзінага бязлітаснага лідара, з’яўляецца апошняй дыктатурай сучаснай Еўропы, – пішуць пра кнігу выдаўцы. – Нягледзячы на захапляльную гісторыю, багатую культуру, і цудоўныя краявіды, толькі некалькі нерэзідэнтаў падарожнічаць і атрымліваць асалоду ад багаццяў Беларусі, і хаця грамадзяне здаюцца прыязнымі і гасціннымі, яны жывуць пад пастаяннай пагрозай арышту. Беларусь існуе па-за сучаснымі еўрапейскімі нормамі, замарожаная ў часе тыранічнага рэжыму, які калісьці падмануў сваіх грамадзян, прымусіўшы іх думаць, што новы лідар павядзе іх у светлую будучыню. Замест гэтага, Аляксандр Лукашэнка праводзіць тыранічную мадэль кіравання, такую самую, як і тыя, хто кіраваў да яго. Браян Бенет адсочвае гісторыю Беларусі ад распаду Савецкага Саюза да 2006 года. Ён апісвае захапленне, адчутае многімі беларусамі пасля першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, і халоднае ўсведамленне таго, што краіна вяртаецца на кругі свая. Пра гэта сведчыць правядзенне недэмакратычных рэферэндумаў, падтасаваных выбараў, падазроныя знікненні, і жорсткае падаўленне грамадскай апазіцыі. Бенет сканчае ўважлівым аналізам феномена Лукашэнкі і шляху, якім у адзін цудоўны дзень ягоны рэжым можа абрынуцца».

Фотаздымкі з прэзэнтацыі кнігі ў гонар а. А. Надсана

2010/12/14 Leave a comment

Здымкі Сашы Белавокай з прэзэнтацыі кнігі “Сонца тваё не закоціцца і месяц твой не схаваецца” – зборніка артыкулаў у гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьбдзя сьвятарства а. Аляксандра Надсана, – якая адбылася ў Лёндане ў мінулую суботу.

Прэзэнтацыя кнігі ў гонар а. А. Надсана

2010/11/29 Leave a comment

11 сьнежня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Сонца тваё не закоціцца і месяц твой не схаваецца” – зборніка артыкулаў у гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьбдзя сьвятарства а. Аляксандра Надсана. Вечарына пройдзе ў Беларускім доме на 52 Penn Road (N7 9RE) у Лёндане. Пачатак а 14-й гадз. Арганізатар – Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі.

In Darkest Belarus – a book review

2010/10/17 Leave a comment

Беларускі першадрукар працаваў у Лондане

2010/04/25 Leave a comment

Наш зямляк Ян Літвін выдаваў кнігі ў Вялікабрытаніі задоўга да Скарыны. Сістэму сігналізацыі для Брытанскай каралеўскай чыгункі таксама распрацаваў беларус. Англійскія арыстакраты святкавалі Дзень Волі 25 сакавіка… Пра беларускую прысутнасць у Вялікабрытаніі распавядае новая кніга Наталлі Гардзіенка. (Перадрук з газэты “Наша Ніва”)

«Наша Ніва»: Якія першыя звесткі аб ураджэнцах беларускіх земляў, што трапілі ў Злучанае Каралеўства?

Наталля Гардзіенка: Вядомая паўлегендарная асоба Яна Літвіна. Як сведчаць англійскія крыніцы, гэты John Lettou прыкладна ў 1480 годзе адчыніў друкарню ў лонданскім Сіці ля царквы Усіх Святых. Тады той раён займалі юрысты, то Літвін спецыялізаваўся на выданні праўных дакументаў па‑англійску. Гэта быў першы выхадзец з беларускіх земляў, аб якім захаваліся вартыя даверу дакументы. Трэба адзначыць, што ўласна англійскі першадрукар Какстон распачаў сваю дзейнасць усяго на тры гады раней.

Пазней ужо шмат хто наведваў Лондан: магнаты, дыпламаты, вандроўнікі. Асабліва часта наведваліся на выспы Радзівілы. Хтосьці як эмігрант палітычны, хтосьці як эканамічны. Хтосьці праездам — як Багуслаў, якога выкінула на англійскі бераг бура, калі ён плыў у Галандыю. Read more…

Наталля Гардзіенка: “Беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі — з’ява ўнікальная на Захадзе”

2010/04/21 Leave a comment

Arnold McMillin’s book launch | Прэзэнтацыя кнігі праф. А. Макміліна

2010/02/27 Leave a comment

A launch of a unique book by Arnold McMillin, a distinguished specialist in Belarusian literature, took place in London last Thursday. A monograph, Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day, is an up-to-date reflection on Belarusian literature through the eyes of the western scholarship. There has nothing like that been written yet in any other language, including Belarusian (thought, it has been reported that a translation of Prof McMillin’s work into Belarusian is on the way). The book is available for purchase online; its RRP for Britain is £75.

Прэзэнтацыя ўнікальнай кнігі, Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day, напісанай адметным знаўцам беларускай літатартуры, праф. Арнольдам Макмілінам, адбылася ў Лёндане ў мінулы чацьвер. Кніга ўяўляе сабой агляд і аналіз беларускай прозы, паэзіі і драматургіі апошніх 30-ці гадоў праз прызму заходняга літаратуразнаўства. Ёй няма аналягаў у іншых мовах (нядаўна зьявіліся паведамленьні пра тое, што рыхтуецца пераклад кнігі праф. А. Макміліна на беларускую мову). Кошт кнігі ў Вялікабрытаніі – £75.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 53 other followers