Дар жыцьця
У сваім вялікодным пасланьні Апостальскі візытатар для беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту. Чытаць на сайце Радыё Свабода
Tut.by, галоўны беларускi ўэб-партал, – пра сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, 65-годзьдзя Згуртаваньня беларусаў ў Вялікай Брытаніі і 70-годзьдзя беларусазнаўцы і да апошняга часу кіраўніка Англа-беларускага таварыства Джыма Дынгі, а таксама па артыфакты, зьвязаныя з БНР, што захоўваюцца ў лёнданскай Скарынаўцы. Чытаць і глядзець - http://news.tut.by/society/280689.html
Часопіс «Большой» адправіў Дзмітрыя Навіцкага на Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, дзе ён і пазнаёміўся з прафeсарам рускай літаратуры Лонданскага ўнівeрсітэта Арнольдам Макмілінам. Сёння яны гутараць пра беларускую літаратуру.
― Арнольд, якія творы беларускай літаратуры вы можаце параіць з пазнакай “сусветны ўзровень”?
― Без аніякіх сумневаў, гэта «Мёртвым нe баліць» і «Сотнікаў» Васіля Быкава. Так, як ён раскрывае тэмы маралі і слабасці, не ўмее рабіць ніхто. Уладзімір Караткевіч «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ― геніяльны твор. З сучасных я б адзначыў Уладзіміра Арлова, Алeся Разанава і Андрэя Хадановіча. Вельмі добрая літаратура.
Кніга Арнольда МакМіліна «Напісанае ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 1970-х гадоў да нашых дзён» (Лондан, 2010) распавядае нават пра тыя падрабязнасці развіцця беларускай літаратуры, якія мала вядомыя ў самой Беларусі.
Джым Дынглі: «Калі да нас захоча прыехаць Лукашэнка, мы скажам: «калі ласка!»»
«Наша Ніва» сустрэлася з Джымам Дынглі, старшынёй Англа-беларускага таварыства Вялікабрытаніі, які вяртаўся з Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі, што прайшоў на мінулым тыдні ў Каўнасе. Спадар Дынглі расказаў «НН» пра фінансавыя цяжкасці Таварыства, пераклад кнігі Уладзіміра Арлова, а таксама растлумачыў, чаму брытанскія гісторыкі не ўспрымаюць Беларусь як асобную краіну. Чытаць далей
Cardinal Kazimierz Swiatek obituary
Priest who weathered brutal Soviet persecution to keep Catholicism alive in Belarus until he was able to rebuild it
20 ліпеня Гаю Пікарду споўнілася б 80. Верны сябра беларускай супольнасьці ў Вялікабрытаніі й выдатны знаўца беларускай музыкі, ён памёр у 2007 г.
Ён быў эксцэнтрычным носьбітам энцыкляпэдычных ведаў, адной з цэнтральных фігураў Англа-беларускага таварыства, аўтарам артыкулаў пра беларускую музыку ў самым прэстыжным у сьвеце музыказнаўчым даведніку, Grove Dictionary of Music and Musicians, папулярызатарам беларускае культуры й памагатым палітычным уцекачам з нашае краіны. Гэта вельмі няпоўны сьпіс ягоных заслугаў і добрая біяграфія яшчэ мусіць быць напісаная.
Палову а мо й больш свайго жыцьця Гай пражыў на Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане.
Гэты тэкст быў напісаны Верай Рыч у 2004 г. для беларускай службы Радыё Свабода. Рэдактару сайту невядома, ці ягоны пераклад калі прагучаў. Тэкст зноў быў перакладзены ў 2011 г. Ангельскі арыгінал
Вы запытваецеся пра галоўны дзень майго жыцьця. Калі казаць толькі пра адну падзею, то яна здарылася ў кастрычніку 1953 г., калі мне было 17 гадоў. У той час я рэгулярна хадзіла ў бэнэдыктынцкую рыма-каталіцкую парафію Хрыста Ўладара ў паўночным Лёндане. Тады мовай багаслужэньняў у рымскім абрадзе была лаціна; аднак адзін з законьнікаў быў абсалютна перакананы, што моладзь у парафіі павінна разумець, што “каталіцкае” не абавязкова значыць “лацінскае”. Ён ладзіў розныя нагоды, каб адукоўваць нас пра іншыя абрады, запрашаў сьвятароў служыць літургію ў іх традыцыях. Памятаю сырыйскага сьвятара і маланкарскага – з Індыі. А аднойчы ён павёў групу нашае моладзі да Беларускай каталіцкай місіі, таксама ў паўночным Лёндане, за якіх 6 кілямэтраў. Я засмуцілася, калі наш сьвятар сказаў, што хоць літургія будзе ў бізантыйскім абрадзе, мовай багаслужэньня там – царкоўна-славянская, а ня грэцкая, – я вывучала грэцкую ў школе. Але ўсё роўна – падумала я, – якая б мова ні была, мне будзе цікава.
Для іншых візыт быў малацікавым, а для мяне ён стаў пачаткам новага жыцьця. Калі я ўвайшла ў тую прыгожую маленькую царкву, у мяне ўпершыню зьявілася дзіўнае адчуваньне, што менавіта там мне й належыла быць. Гэтае адчуваньне мяне не пакідала і потым, так што праз колькі тыдняў я зноў пайшла туды, потым зноў і зноў… Read more…
Institute of Jewish Studies, UCL in cooperation with the London School of Economics and Political Science
PUBLIC LECTURE SERIES – SPRING TERM 2011
Friday February 11th, 11am
Professor Timothy Snyder, Yale University
Bloodlands: Europe Between Hitler and Stalin
In the middle of Europe, in the middle of the twentieth century, some fourteen million noncombatants, chiefly Jews, Ukrainians, Belarusians, and Poles, were killed by the Nazi and Soviet regions in a belt of territory between the Baltic and Black Seas. The lecture will explain the distinctions between the atrocities of both regimes and discuss the interactions of Soviet and German power in the territories between Moscow and Berlin.
Timothy Snyder is Professor of History at Yale University, specialising in the political history of central and eastern Europe. He received his B.A. from Brown University and his doctorate from the University of Oxford. Among his publications are five books – Nationalism, Marxism, and Modern Central Europe: A Biography of Kazimierz Kelles-Krauz (1998), The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569-1999 (2003), Sketches from a Secret War: A Polish Artist’s Mission to Liberate Soviet Ukraine (2005), The Red Prince: The Secret Lives of a Habsburg Archduke (2008) and Bloodlands: Europe Between Hitler and Stalin, which has just been published and on which this lecture is based.
Venue: Harrie Massey Lecture Theatre, 25 Gordon Street, London WC1E 6BT
Апошнія камэнтары