Archive

Archive for the ‘Падзеі’ Category

Купалаўскі тэатр “супраць” Свабоднага: хто скарыў Лондан?

2012/05/20 Leave a comment

Артыкул на сайце Тут і Цяпер

Няхай моўныя маркёры кшталту “масавых беспарадкаў” і “дэстабілізацыя сітуацыі” засталіся незразумелымі англамоўнай большасці (на экранах па-ангельску дубляваўся толькі сінопсіс сцэн), асноўнае пасланне “свабодаўцаў” публіцы было прынята і зразумета. Нібы пацвярджаючы гэта, “Глобус” то смяяўся, то заміраў так, што ў амфітэатры можна было пачуць палёт камара.

Са сцэны шэксьпіраўскага тэатру ўпершыню гучала беларуская мова

2012/05/20 Leave a comment

У Лёндане ў тэатры Globe у рамках тэатральнага фэстывалю Globe to Globe, прымеркаванага да сёлетняй алімпіяды, адбылася прэм’ера “Караля Ліра” ў пастаноўцы беларускага “Свабоднага тэатру”. – Рэпартаж Сяргея Шупы на сайце Радыё Свабода.

Здымак: Свабодны тэатар

Forthcoming Events May-June (updated)

2012/05/14 Leave a comment

Купалаўскі тэатр у Лондане: ад палітыкі да сюру

2012/05/13 Leave a comment

Кастусь ЛАШКЕВІЧ, Лондан
Тэкст упершыню апублікаваны на сайце газэты “Тут і цяпер”

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню выступіў на Туманным Альбіёне. 10 траўня купалаўцы прадставілі спектакль “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” на сцэне лонданскага тэатра “Блумсбэры”. Візіт найстарэйшай тэатральнай трупы Беларусі ў Вялікабрытанію адбываўся ў кантэксце моцнага палітычнага супрацьстаяння. Карэспандэнт “Тут і цяпер” пабываў на беларускай імпрэзе.

АДКАЗ ЧЭМБЕРЛЕНУ?

Імаверна, што за прыезд Купалаўскага тэатра ў брытанскую сталіцу лонданцы мусяць быць удзячныя іншаму беларускаму тэатру – Свабоднаму. Яшчэ ўвосень дэ-факта забаронены на радзіме Беларускі свабодны тэатр (заснавальнікі – Наталля Каляда і Мікалай Халезін) атрымаў запрашэнне ўзяць удзел у Сусветным Шэкспіраўскім фестывалі-2012 у легендарным лонданскім тэатры “Глобус”. Арганізатары фэсту паведамілі, што да іх звярнуўся пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч, які заявіў, што заміж Свабоднага тэатра прадстаўляць краіну на сусветным тэатральным форуме мае дзяржаўны тэатр. Брытанцы здзівіліся і, натуральна, праігнаравалі патрабаванне дыпламата. Аднак у Мінску, выглядае, прыдумалі свой “адказ Чэмберлену”.

Дыпмісія Беларусі ў Лондане разам з Міністэрствам культуры ініцыявалі прыезд у Лондан Купалаўскага тэатру з пастаноўкай Мікалая Пінігіна “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл”. Спектакль пастаўлены паводле трох п’ес княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл – заснавальніцы прафесійнага тэатра на Беларусі. “Нясвіжская арлекінада” – гэта рэканструкцыя святочнага вечара ў Нясвіжскім замку. Спектакль складаецца з балета “Дасціпнае каханне”, оперы “Выкраданне Еўропы” і камедыі “Распуснікі ў пастцы”. Read more…

Ад рэдактара: Шкада, што не “Тутэйшыя”

2012/05/09 Leave a comment

Стаўленьне да прыезду Купалаўскага тэатру ў Лёндан – прынамсі сярод брытанцаў, каму Беларусь цікавая, – неадназначнае, пра што сьведчаць камэнтары наведвальнікаў нашага сайту. Шмат хто пойдзе на заўтрашні спэктакаль, некаторыя кажуць пра неабходнасьць адрозьніваць прыгожае мастацтва ад брыдкай палітыкі, іншыя будуць прэтаставаць побач.

Мясцовую дыяспару падзея таксама зацікавіла, бо нязвычайная: мы хутчэй звыкліся з гастролямі вайсковых хораў зь Беларусі, што сьпяваюць калінкі-малінкі, чым сапраўднай беларускай трупы. Спадзяемся, што ў тэатры Блюмсбэры будзе аншляг, і мы таксама будзем там – ня кожны дзень здараюцца нагоды пабачыць Купалаўскі тэатар.

Шкада, аднак, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць мастацтва дзеля палітыкі. На Беларусі пішуць пра гастролі Нацыянальнага Купалаўскага тэатру і дабрачынны спэктакаль. Там  ня кажуць пра тое, што ўсе гастролі гэтым адным спэктаклем і абмяжуюцца, што дабрачыннасьці там ня будзе, калі толькі пад ёй не разумець дармовых запрашальнікаў. Там ня кажуць, што гэты спэктакаль спатрэбіўся як адказ беларускамоўнай пастаноўцы Вольным тэатрам шэксьпіраўскага “Караля Ліра” на самай славутай сцэне Брытаніі ў праграме самага адметнага сёлета тэатральнага фэстывалю. Падобна, што ідэя гастроляў нарадзілася па выніках візыту беларускага амбасадара ў Globe, дзе той спрабаваў адгаварыць арганізатараў Globe to Globe запрашаць Вольны тэатар прадстаўляць Беларусь. Яму далі зразумець, што ў Брытаніі зьмешваньне палітыкі й культуры часта не вітаецца.

Недзе праз год пасьля выбараў першага прэзыдэнта Беларусі тады яшчэ віленскі штомесячнік “Наша Ніва” напісаў, што галоўным дасягненьнем яго кіраваньня стаў фундамэнтальны раскол у беларускім грамадзтве. Заўтра чарговы клін будзе ўбівацца, хай сабе й дробны. Добра, што знайшліся грошы прывезьці купалаўцаў у тэатральную сталіцу. Шкада, што не пакажуць “Тутэйшых”.

“What Makes Belarus So Difficult?” – Discussion in London

2012/05/01 1 comment

A joint event of the European Council on Foreign Relations and Anglo-Belarusian Society

Edward Lucas, International Editor of the Economist, and Senior Fellow of the Center for European Policy Analysis
Jana Kobzova, Policy Fellow & Programme Coordinator, European Council on Foreign Relations
Moderated by Yarik Kryvoi, Editor-in-Chief of Belarus Digest and Secretary of Anglo-Belarusian Society

Thursday 17th May, 6.30-8.00 pm (registration from 6.15 pm)
ECFR office, 3rd Floor Conference Room, 35 Old Queen Street, London SW1H 9JA
RSVP: bnc@bielar.us

The European Council on Foreign Relations and Anglo-Belarusian Society are delighted to invite you to an invitation-only discussion, What Makes Belarus So Difficult? Read more…

Суботнік для Беларусі – Вынікі

2012/04/30 Leave a comment

Усе посты пра суботнік

Суботнік атрымаўся фантастычны! Ён першапачаткова задумваўся як падзея для беларускай супольнасьці ў Лёндане, найперш для тых, каму цікавыя творчыя й інтэлектуальныя заняткі. Але вестка разьляцелася хутка, яе падхапіла Эўрарадыё і Наша Ніва, сябры распавялі сябрам, і ў выніку да дзясятка нас у Лёндане (былі й новыя твары!) далучыліся суродзічы ў Менску (зь Беларускай асацыяцыі журналістаў), Віцебску, Горак, Масквы, Вільні, ЗША, а таксама франкамоўныя канадыйцы з Квэбэку.

Атмасфэра ў Лёндане была фэерычная і працоўная адначасова. Хваляваньні зьмяніліся на захапленьне – было шмат добрай волі, бо сабраліся разам, каб ствараць новае, у што самі верым.

Ідэю супольнай працы на Вікіпэдыі падхапілі ў Менску некаторыя студэнты Лятучага ўнівэрсытэту – удвая прыемна!

Стварылі новыя артыкулы: Суботнік, Ларыса Геніюш па-ангельску й францускуZygmunt MineykoВойцех ДамарацкіСяргей СлабчанкаМікола Аксаміт, Ян Вісьліцкі па-гішпанску і ангельскуNode.jsЗабалаць (Воранаўскі раён), шмоня, Васіль Гроднікаў, Anglo-Belarusian Society

ПаправіліФэмінізацыя беларускай мовы,Референдум в Белоруссии (1995)Іван Серада, Алег Бябенін, Дзмітрый Завадскі, Беларуская асацыяцыя журналістаў

Яшчэ дапрацоўваюцца артыкулы пра палітоляга Віталя Сіліцкага і жыдоў у паваеннай Беларусі (абодва па-ангельску).

Будуць сілы, зноў зьбярэмся.

Chernobyl Anniversary – London

2012/04/24 Leave a comment

The human rights campaign Free Belarus Now will be holding an afternoon get together at the Belarusian Catholic Mission’s Marian House (Holden Avenue, Finchley, N12 8HY, map) on Saturday, 28 April, 3 pm to commemorate the Chernobyl disaster. We will be joined by Dmitry Novik, a former Belarusian political prisoner; Dr Alan Flowers will be speaking about Chernobyl and Fr Alexander Nadson will say prayers for all those who where effected by the disaster. We are also asking wherever possible that everyone bring small toy with them to donate to the charity “Chernobyls Children”.

Snacks and drinks will be provided but all contributions will be greatly received.

Via Free Belarus Now

Europe’s Last Dictator – Documentary

2012/04/23 Leave a comment

Exclusive Preview Screening: Europe’s Last Dictator
London Independent film festival winner – Best documentary 2012

30th April at The Frontline Club

“A harrowing and insightful portrait of a shamefully neglected part of the European political landscape.” The Economist

Followed by a panel discussion with directors Mathew Charles and Juan Passarelli, Edward Lucas – International Editor for The Economist, Irina Bogdanova. The disscussion will be chaired by Stephen Sackur, host of BBC Hard Talk.

Суботнік для Беларусі 2012

2012/04/21 Leave a comment

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

EnglishУсе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk | Skype: belbritain

Навіны будуць абнаўляцца цягам дня.

19.00 (23.04.2012)
Зьявіліся пасьля мадэраваньня новы артыкул пра суботнік і папраўлены – пра фэмінізацыю беларускай мовы

23.20 (22.04.2012)
Расейскамоўны артыкул пра рэфэрэндум 1995 г. папраўлены

Частка ўдзельнікаў суботніка ў Лёндане. Здымак Вольгі Кузьняцовай

10.15 (22.04.2012)
Англамоўны артыкул пра Ларысу Геніюш апублікаваны

19.00
Суботнік ня спыніць! – Артыкул пра Войцеха Дамарацкага створаны і пра Івана Сераду – папраўлены. Таксама створаныя – Сяргей Слабчанка, Мікола Аксаміт, па-гішпанску артыкул пра Яна Вісьліцкага.

18.00
Яшчэ некалькі артыкулаў знаходзяцца ў дапрацоўцы. Заўтра мы падвядзем канчатковыя вынікі.

17.25
Артыкул пра Node.js створаны па-беларуску

16.50
З Маямі, ЗША, напісалі: На першы раз выбрала вось невялічкі артыкул, каб навучыцца. А цяпер як навучылася – буду перакладаць больш :) Дзякуй вялікі за дапамогу! І за натхненьне! 

16.20
Створаны артыкул пра вёску Забалаць (Воранаўскі раён) і – па-ангельску – пра Яна Вісьліцкага.

15.30
Створаныя беларуская старонка пра панятак шмонькі і француская – пра Ларысу Геніюш.

14.20
З БАЖа прыслалі: Мінск папрацаваў без абеду. Паправілі артыкулы пра Бябеніна, Завадскага, напісалі артыкулы пра Гроднікава і Чаркасаву, а таксама пра БАЖ. Дзякуй усім за ідэю і натхненне. Будзем працягваць ствараць артыкулы пра Беларусь і беларусаў.

13.00
Артыкулы пра жыдоўскія супольнасьці ў Беларусі па Другой сусьветнай вайне і Яна Вісьліцкага – абадва па-ангельску, – цяпер пачалі рэдагавацца.

11.45
У Скайпе ў чаце ў нас цяпер 14 чалавек, збольшага зь Беларусі. У Лёндане пачалі пісаць артыкулы пра Віталя Сіліцкага (палітоляг), вёску Забалоцьце Воранаўскага раёну і думаем пра артыкул пра інтэрактыўнае тэлебачаньне.

10.30
Пачалі пісаць новыя артыкулы пра Зыгмунда Мінейку і Ларысу Геніюш па-ангельску – у Лёндане. Шэсьць чалавек на сувязі праз Скайп. Зь Беларускай асацыяцыі журналістаў напісалі: Зараз да групы далучацца яшчэ беларускія журналісты. Мы для сябе вызначылі тэмы СМІ: зоймемся артыкуламі пра Завадскага, Чаркасаву, Бябеніна, таксама агульным артыкулам пра беларускія СМІ.

Каб не паўтараць працы іншых, паведамляйце ў камэнтарах да гэтага посту, якія артыкулы ці рэдагаваньні Вы рыхтуеце.

 Ужо ўзятыя тэмы:

 Рэкамэндаваныя тэмы:

  • Беларусы ў Вялікабрытаніі
  • Ларыса Геніюш (па-ангельску)
  • Уладзімір Караткевіч  (па-ангельску)
  • Arnold Macmillin (па-ангельску)
  • Ян Баршчэўскі (пісьменьнік,  па-ангельску й па-польску)
  • Валія, Каталёнія
  • Hюнорск, букмол
  • Kіно
  • Cпорт (віды спорту, падзеі, спартоўцы)
  • Музыка: розныя артыкулы пра музычную тэорыю, гісторыю музыкі, кірункі, музыкаў, паасобныя творы
  • Tрадыцыі
  • Mясьціны
  • Ідэалёгіі
  • Дзень Волі

Усё яшчэ сумняецеся, пра што пісаць?

Вось сьпіс беларускіх пісьменьнікаў, пра якіх ёсьць артыкулы па-ангельску. – Невялікі сьпіс у параўнаньні з беларускім эквівалентам. Яго можна пашырыць. А вось тэма Беларусаў у Вялікабрытаніі ў Вікіпэдыі тарашкевіцай – таксама можна разьвіваць.

Як трымаць кантакт у дзень суботніка, калі Вы ня зможаце далучыцца да нас у Лёндане?

Адна з магчымасьцяў – гэта Skype. Мы там будзем цэлы дзень, шукайце і прысябрыце belbritain. Таксама ў Фэйсбуку, Твітары і тут, на гэтым сайце.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers