Archive

Archive for the ‘Падзеі’ Category

Суботнік для Беларусі (10)

2012/04/20 Leave a comment

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

EnglishПадзея ў Фэйсбуку | Усе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk

У папярэдніх постах: агульная ідэя суботніка на Вікіпэдыі, пра што пісаць, ствараць цалкам новы артыкул ці паляпшаць іншыя, абагульняць веды й якімі крыніцамі карыстацца, рэгістрацыя, з чаго пачаць рэдагаваньне, ці можна карыстацца толькі адной крыніцай, на якой мове і якім правапісам?, што рабіць, калі я ня ў Лёндане?

Навіна пра суботнік зьявілася на сайце штотыднёвіка “Наша Ніва”.

Каб не паўтараць працы іншых, паведамляйце ў камэнтарах да гэтага посту, якія артыкулы ці рэдагаваньні Вы рыхтуеце (выбраць можна будзе і ў суботу раніцай, калі зьбярэмся разам).

 Ужо ўзятыя тэмы:

  • Зыгмунт Мінейка (па-ангельску)
  • Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш (па-фрацуску)
  • Шмоня (тое самае, што cunt па-ангельску)

 Рэкамэндаваныя тэмы:

  • Беларусы ў Вялікабрытаніі
  • Ларыса Геніюш (па-ангельску)
  • Уладзімір Караткевіч  (па-ангельску)
  • Arnold Macmillin (па-ангельску)
  • Ян Баршчэўскі (пісьменьнік,  па-ангельску й па-польску)
  • Валія, Каталёнія
  • Hюнорск, букмол
  • Kіно
  • Cпорт (віды спорту, падзеі, спартоўцы)
  • Музыка: розныя артыкулы пра музычную тэорыю, гісторыю музыкі, кірункі, музыкаў, паасобныя творы
  • Tрадыцыі
  • Mясьціны
  • Ідэалёгіі
  • Дзень Волі

Усё яшчэ сумняецеся, пра што пісаць?

Вось сьпіс беларускіх пісьменьнікаў, пра якіх ёсьць артыкулы па-ангельску. – Невялікі сьпіс у параўнаньні з беларускім эквівалентам. Яго можна пашырыць. А вось тэма Беларусаў у Вялікабрытаніі ў Вікіпэдыі тарашкевіцай – таксама можна разьвіваць.

Як трымаць кантакт у дзень суботніка, калі Вы ня зможаце далучыцца да нас у Лёндане?

Адна з магчымасьцяў – гэта Skype. Мы там будзем цэлы дзень, шукайце і прысябрыце belbritain. Таксама ў Фэйсбуку, Твітары і тут, на гэтым сайце.

Дзе йшчэ варта быць

Суполкі ў Жывым Журнале і Facebook.

Суботнік для Беларусі (9) – Алесь Чайчыц

2012/04/19 Leave a comment

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

EnglishПадзея ў Фэйсбуку | Усе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk

У папярэдніх постах: агульная ідэя суботніка на Вікіпэдыі, пра што пісаць, ствараць цалкам новы артыкул ці паляпшаць іншыя, абагульняць веды й якімі крыніцамі карыстацца, рэгістрацыя, з чаго пачаць рэдагаваньне, ці можна карыстацца толькі адной крыніцай, на якой мове і якім правапісам?, што рабіць, калі я ня ў Лёндане?

Алесь Чайчыц з Масквы – адзін з найбольш вядомых беларускіх блёгераў, актыўны аўтар Вікіпэдыі і стваральнік суполкі Беларуская Вікіпэдыя ў Жывым Журнале.. Вось яго прывітаньне Суботніку для Беларусі:

Вікіпэдыя – бадай што найбольш важны ў інтэрнэце даведнік па ўсіх магчымых тэмах. Большасьць зь мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэта пачынаюць пошук любой інфармацыі з чытаньня артыкула па патрэбнай ім тэме ў Вікіпэдыі.

На жаль, беларусы вельмі недаацэньваюць значэньне Вікіпэдыі і таму Беларусь там моцна недапрадстаўленая на фоне ўсіх сваіх краін-суседак. У Вікіпэдыях на любых мовах не хапае артыкулаў па многіх актуальных беларускіх падзеях і зьявах, па гісторыі Беларусі, па выбітных беларускіх деячах, як гістарычных, так і па нашых сучасніках. Многія існуючыя артыкулы патрабуюць якаснай дапрацоўкі.

Вікіпэдыя – файнае месца прымяніць свае веды, падзяліцца імі з усім сьветам. Тым цікавей гэта рабіць, калі ў нейкай тэме (ці гэта футбол, ці гэта сучасная беларуская палітыка, альбо нават гісторыя тваёй роднай вуліцы ці мястэчка) ты разьбіраесься лепш, чым большасьць чытачоў. Тады твой унёсак будзе яшчэ больш каштоўны. Галоўнае – рабіць усё па правілах, са спасылкамі на сур’ёзныя крыніцы, каб атрымліваліся якасныя энцыкляпэдычныя артыкулы. “Суботнік для Беларусі” будзе цудоўнай нагодаю навучыцца пісаць у Вікіпэдыю, папрацаваць над цікавымі табе артыкуламі разам з іншымі беларусамі з розных краінаў ды проста добра правесьці час!

Дзе йшчэ варта быць

Суполкі ў Жывым Журнале і Facebook.

Суботнік для Беларусі – Пытаньні й Адказы (8)

2012/04/18 Leave a comment

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

EnglishПадзея ў Фэйсбуку | Усе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk

У папярэдніх постах: агульная ідэя суботніка на Вікіпэдыі, пра што пісаць, ствараць цалкам новы артыкул ці паляпшаць іншыя, абагульняць веды й якімі крыніцамі карыстацца, рэгістрацыя, з чаго пачаць рэдагаваньне, ці можна карыстацца толькі адной крыніцай, на якой мове і якім правапісам?, што рабіць, калі я ня ў Лёндане?

Застаецца зусім мала часу да суботніка і цяпер час вярнуцца да самага першага посту пра падзею – пра тое, што ўзяць з сабой (нешта зь ежы для агульнага стала, а таксама кампутар ці пляншэт) і што будзе багата часу падрыхтаваць і напісаць свой унёсак у рэдагаваньне беларускага сьвету ў Вікіпэдыі.

Як трымаць кантакт у дзень суботніка, калі Вы ня зможаце далучыцца да нас у Лёндане?

Адна з магчымасьцяў – гэта Skype. Мы там будзем цэлы дзень, шукайце і прысябрыце belbritain. Таксама ў Фэйсбуку, Твітары і тут, на гэтым сайце.

Усё яшчэ сумняецеся, пра што пісаць?

Вось сьпіс беларускіх пісьменьнікаў, пра якіх ёсьць артыкулы па-ангельску. – Невялікі сьпіс у параўнаньні з беларускім эквівалентам. Яго можна пашырыць. А вось тэма Беларусаў у Вялікабрытаніі ў Вікіпэдыі тарашкевіцай – таксама можна разьвіваць.

Дзе йшчэ варта быць

Суполкі ў Жывым Журнале і Facebook.

Change of Date: Адкрыцьцё адрэстаўраванага Marian House

2012/04/18 Leave a comment

БЕЛАРУСКАЯ КАТАЛІЦКАЯ МІСІЯ – BELARUSIAN CATHOLIC MISSION

Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY | Як дабраццаHow to get there

Marian House - Belarusian Catholic Mission - LondonDear Friends,

Беларуская каталіцкая Місія ў Англіі запрашае Вас  13 траўня 2012 г. на ўрачыстае адкрыцьцё  адрэстраўраванага  “Марыян Хаўз”, які ад гэтага часу станецца сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя сьвятога Кірылы Тураўскага. Чакаецца, што Яго Эмінэнцыя Кардынал Леанарда Сандры, Прэфэкт Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з Рыму ўшануе нас сваёй прысутнасьцю і зьдзейсьніць абрад асьвячэньня. Пасьля асьвячэньня адбудзецца прыняцьце для ўсіх прысутных ў залі цэнтру. Пачатак а 14.00.

Belarusian Catholic Mission in England requests the pleasure of your presence at the ceremony of the official opening on Sunday, 13 May 2012 of the newly restored Marian House, which from then on shall be known as St. Cyril’s Belarusian Religious and Cultural centre. It is hoped that His Eminence Cardinal Leonardo Sandri, Prefect of the Congregation for Eastern Churches, will honour us with his presence and perform the rite of blessing.  It will be followed by a reception,  to which all present are invited.  Beginning  at 2 p.m.

XPЫСТОС УВАСКРОС!   CHRIST IS RISEN!

Гл. таксама: Айцец Надсан: Новы Marian House будзе значна большы за ранейшы, Пачаліся працы па перабудове Marian House

Здымак Алеся Трафіменкі

Belarusian Subotnik in London

2012/04/17 Leave a comment

A Russian word subotnik is used in Belarusian since after the Russian revolution – it means a community work on Saturday (compare – Sabbath) in April once a year. Nowadays, it’s used in Belarus for compulsory work and involuntary payments to the state budget enforced by the government.

We’d like to change this practice from within; it should become what in the past Belarusians called talaka – self-organised voluntary community work for the benefit of the whole community. For that, we should utilise our talents, skills and knowledge.

On 21 April, we’ll gather in the Belarusian Religious and Social Centre in London (and anyone outside London may join us online) for Subotnik for Belarus to edit Wikipedia – to write about Belarus in any language or in Belarusian – on any topic.

Please let us know what you’ll be writing about on that day - subotnik@belarusians.co.uk or post a comment on this website. On Saturday, say hello on Skype (belbritain)between 10 am and 4 pm British time.

In the first place, our Subotnik will be  about a community and building relationships, so whatever is your contribution, please do not feel shy to mention that. Every little helps!

All posts about Subotnik (in Belarusian; use Google Translate if needed)

Суботнік для Беларусі – Пытаньні й Адказы (7)

2012/04/17 Leave a comment

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

Падзея ў Фэйсбуку | Усе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk

У папярэдніх постах: агульная ідэя суботніка на Вікіпэдыі, пра што пісаць, ствараць цалкам новы артыкул ці паляпшаць іншыя, абагульняць веды й якімі крыніцамі карыстацца, рэгістрацыя, з чаго пачаць рэдагаваньне, ці можна карыстацца толькі адной крыніцай, на якой мове і якім правапісам?

Сёньня яшчэ нам напісалі з Маямі (ЗША) і з канадзкага Квэбэку, што й адтуль далучацца да суботніка!

Што рабіць, калі Вы ня ў Лёндане?

Падзея задумвалася для лёнданскіх беларусаў, але неяк незаўважна перарасла ў нешта большае. Цудна! Па пачнем а 10-й раніцы па-лёнданскім часе і скончым а 16-й. У любы час паміж гэтымі гадзінамі далучыцеся да нас праз Скайп (belbritain) прывітацца і сказаць, пра што Вы пішыце, задаць пытаньне ці запытацца пра дапамогу. Таксама, пакіньце камэнтар на гэтым сайце ў дзень суботніка пра тое, які тэкст/тэксты Вы будзеце рэдагаваць. Чакаем!

Ці можна проста перакласьці артыкул, які ўжо існуе ў Вікіпэдыі, а не пісаць нешта ад сябе?

Можна! Перакладаць добрыя артыкулы, ужо напісаныя ў Вікіпэдыі на іншых мовах – гэта тое, што сама Вікіпэдыя заахвочвае.

Як і ў любым іншым выпадку найлепш знайсьці спасылку на тое, пра што Вы будзеце пісаць, у іншым артыкуле (яна будзе чырвоная, калі Вашага артыкулу сапраўды няма) і перайсьці па ёй на старонку рэдагаваньня. Або можна стварыць такую спасылку самому: напр. дадаць адпаветны сказ  у іншы артыкул, выдзеліць адпаведнае слова і націснуць на кнопку Спасылка, а тады па новай створанай спасылцы (яна будзе чырвоная) перайсьці да рэдагаваньня.

Якім чынам ўсё будзе адбывацца – вось, напрыклад, ёсьць у мяне ўжо артыкул, што з ім раблю? Перадаю вам па Скайпу? Ці проста дадаю яго да Вікіпэдыі?

Калі Вы напішыце тэкст, то самі яго і пастаўце (або мы дапаможам напачатку): адна з задумаў суботніка – заахвоціць чым больш людзей ствараць беларускі зьмест для Вікіпэдыі. На нашым сайце мы будзем зьбіраць паведамленьні пра ўсе новыя тэксты і абнаўленьні, што падчас суботніка будуць зробленыя. Паведамляйце нам пра прагрэс.

Як трымаць кантакт у дзень суботніка, калі Вы ня зможаце далучыцца да нас у Лёндане?

Адна з магчымасьцяў – гэта Skype. Мы там будзем цэлы дзень, шукайце і прысябрыце belbritain. Таксама ў Фэйсбуку, Твітары і тут, на гэтым сайце.

Дзе йшчэ варта быць

Суполкі ў Жывым Журнале і Facebook.

Суботнік для Беларусі – Пытаньні й Адказы (6)

2012/04/16 2 comments

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

Падзея ў Фэйсбуку | Усе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk

У папярэдніх постах: агульная ідэя суботніка на Вікіпэдыі, пра што пісаць, ствараць цалкам новы артыкул ці паляпшаць іншыя, абагульняць веды й якімі крыніцамі карыстацца, рэгістрацыя, з чаго пачаць рэдагаваньне, ці можна карыстацца толькі адной крыніцай

Чаму суботнік, а не талака?

Рэдактар штотыднёвіка з Горак запытаўся праз Facebook, чаму не талакой назвалі зборку, а суботнікам. Добрае пытаньне! – Наступным разам будзе талака, але гэтым – суботнік, бо так з савецкіх часоў павялося: у красавіку – суботнік.

Пісаць толькі па-беларуску і па-ангельску? Як лепей?

Правіла простае: пісаць будзем па-беларуску пра ўсё, што заўгодна – ад нашай гісторыі да ангельскага футболу і францускага віна. А на любых іншых мовах, якімі толькі валодаеце, – на любыя тэмы, датычныя Беларусі.

Па-беларуску пісаць наркамаўкай ці тарашкевіцай?

Бяз розьніцы – якім правапісам лепш валодаеце.  Вікіпэдыя мае дзьве паралельныя беларускія вэрсіі: наркамаўкай (школьны правапіс) і тарашкевіцай (клясычны правапіс).

А вось яшчэ некалькі ідэяў, пра што пісаць у Вікіпэдыі

Па-ангельску няма яшчэ артыкулу пра Ларысу Геніюш, толькі пару радкоў пра Яна Баршчэўскага (пісьменьнік); бадай, багата якіх яшчэ пісьменькаў чакаюць на англамоўны артыкул. А па-беларуску, ані нарвэскія нюнорск, ані букмол (адпаведна, новая і старая мовы) ня маюць артыкулаў. Калі мовы – Ваш інтарэс, шмат новых артыкулаў варта наствараць па-беларуску.

Як трымаць кантакт у дзень суботніка, калі Вы ня зможаце далучыцца да нас у Лёндане?

Адна з магчымасьцяў – гэта Skype. Мы там будзем цэлы дзень, шукайце і прысябрыце belbritain. Таксама ў Фэйсбуку, Твітары і тут, на гэтым сайце.

Дзе йшчэ варта быць

Суполкі ў Жывым Журнале і Facebook.

Адкрыцьцё адрэстаўраванага Marian House

2012/04/14 Leave a comment

БЕЛАРУСКАЯ КАТАЛІЦКАЯ МІСІЯ – BELARUSIAN CATHOLIC MISSION

Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY | Як дабраццаHow to get there

Marian House - Belarusian Catholic Mission - LondonDear Friends,

Беларуская каталіцкая Місія ў Англіі запрашае Вас у суботу 12 траўня 2012 г. на ўрачыстае адкрыцьцё  адрэстраўраванага  “Марыян Хаўз”, які ад гэтага часу станецца сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя сьвятога Кірылы Тураўскага. Чакаецца, што Яго Эмінэнцыя Кардынал Леанарда Сандры, Прэфэкт Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з Рыму ўшануе нас сваёй прысутнасьцю і зьдзейсьніць абрад асьвячэньня. Пасьля асьвячэньня адбудзецца прыняцьце для ўсіх прысутных ў залі цэнтру. Пачатак а 14.00.

Belarusian Catholic Mission in England requests the pleasure of your presence at the ceremony of the official opening on Saturday, 12th May 2012 of the newly restored Marian House, which from then on shall be known as St. Cyril’s Belarusian Religious and Cultural centre. It is hoped that His Eminence Cardinal Leonardo Sandri, Prefect of the Congregation for Eastern Churches, will honour us with his presence and perform the rite of blessing.  It will be followed by a reception,  to which all present are invited.  Beginning  at 2 p.m.

XPЫСТОС УВАСКРОС!   CHRIST IS RISEN!

Гл. таксама: Айцец Надсан: Новы Marian House будзе значна большы за ранейшы, Пачаліся працы па перабудове Marian House

Суботнік для Беларусі – Пытаньні й Адказы (5)

2012/04/13 Leave a comment

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

Падзея ў Фэйсбуку | Усе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk

У папярэдніх постах: агульная ідэя суботніка на Вікіпэдыі, пра што пісаць, ствараць цалкам новы артыкул ці паляпшаць іншыя, абагульняць веды й якімі крыніцамі карыстацца, рэгістрацыя

З чаго пачаць рэдагаваньне?

Калі ўжо знайшлі тэму, якая Вам цікавая, варта пашукаць, ці пра адпаведны артыкул ужо створаны. Скажам, Валія. Тэма выразна не распрацаваная. Параўнайце, колькі пра Валію ёсьць па-ангельску; у дадатак, у чатырох ужо напісаных радках ёсьць факталягічныя і граматычныя памылкі -  можна адразу ж брацца за працу. Тэрміналёгія можа зьбіць з панталыку лёгка: Валія і Ўэйлз, Аб’яднанае Каралеўства і Вялікабрытанія… Калі сумняецеся, пашукайце абодва варыянты і карыстайцеся тым, што ўжо найбольш распрацаваны. Падрабязьней пра рэдагаваньне ўжо створаных артыкулаў

Калі пабачылі чырвоную спасылку, гэта значыць, што нехта, хто рэдагаваў артыкул перад Вамі, пазначыў, што пажадана стварыць артыкул на гэтую тэму… і гэтага артыкулу яшчэ ня створана – за яго таксама можна сьмела брацца. Падрабязьней

Пад мэню Даведка над самым акном рэдагаваньня знойдзеце падказкі, як рабіць тэкст італікам, тлустым, ствараць загалоўскі, спасылкі й г.д.

Ці можна карыстацца толькі адной крыніцай?

У прынцыпе, напісаць добрага артыкулу на падставе толькі адной крыніцы, напр. кнігі, немагчыма. Але паколькі Вікіпэдыя – тэкст у разьвіцьці, то ня варта спыняцца, калі пад рукой толькі адна добрая, вартая даверу публікацыя – іншыя людзі дададуць матэрыялаў з іншых крыніцаў. Заўсёды, аднак, трэба імкнуцца да нэўтральнасьці стваранага тэксту.

А вось яшчэ некалькі ідэяў, пра што пісаць у Вікіпэдыі

Мы ўжо высветлілі, што артыкул пра Валію па-беларуску мала распрацаваны. Тое самае – пра Каталёнію. Падобна, што багата якіх краінаў і тэрыторыяў яшчэ ня маюць добрых артыкулаў у Вікіпэдыі па-беларуску.

Разам зь літаратурай, выяўленчым мастацтвам, кіно, спорт уяўляе сабой вялізарны сьвет і прыцягвае багата ўвагі. Варта пісаць пра віды спорту, падзеі, спартоўцаў.

Дзе йшчэ варта быць

Суполкі ў Жывым Журнале і Facebook.

Суботнік для Беларусі – Пытаньні й Адказы (4)

2012/04/12 Leave a comment

21 красавіка 2012, Лёндан

Пачатак а 10-й раніцы у Marian House

Падзея ў Фэйсбуку | Усе посты пра суботнік | subotnik@belarusians.co.uk

У папярэдніх постах: агульная ідэя суботніка на Вікіпэдыі, пра што пісаць, ствараць цалкам новы артыкул ці паляпшаць іншыя, абагульняць веды й якімі крыніцамі карыстацца.

Рэгістрацыя на Вікіпэдыі

Застаецца крышку больш за тыдзень да суботніка, цяпер добры час пакласьці ўжо першыя падмуркі: зарэгістравацца на Вікіпэдыі. Каб рэдагаваць яе, рэгістравацца не абавязкова, але пажадана, каб не марнаваць часу потым, удзельнічаць у дыскусіях і адсочваць уласны ўнёсак у агульную справу. Зрабіць гэта можна тут.

Падчас размовы на Эўрарадыё з рэдактарам гэтага сайту журналістка спыталася:
А якая будзе карысьць ад аднаго дня, шмат жа не нарэдагуеце?

Цымус нашага суботніка будзе ня ў тым, што мы перавернем сьвет, а перадусім у тым, што мы паспрабуем яшчэ адну форму супольнага жыцьця, каб разам бавіць час з карысьцю для сябе й сваёй культуры. Мы разыйдземся зь ведамі і, магчыма, жаданьнем разьвіваць беларускую Вікіпэдыю і ў далейшым.

А вось яшчэ адна ідэя, пра што пісаць у Вікіпэдыі.
Яе перадалі зь Віцебска.

Сьвет кіно багаты на імёны, творы, падзеі … Тут багата чаго адбывалася й адбываецца, людзі шукаюць інфармацыю пра фільмы й актораў увесь час. Пра кінэматограф варта пісаць, гэтак жа як і пра музыку, палітыку, гісторыю, традыцыі, мясьціны…

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers