Лёндан | London

БЕЛАРУСКІ КУЛЬТУРНА-РЭЛІГІЙНЫ ЦЭНТАР

У раёне Finchley (Фінчлі) ў паўночным Лёндане, на скрыжаваньні Holden Avenue і Holden Road, знаходзіцца некалькі будынкаў, у якіх разьмяшчаюцца беларускія арганізацыі: Бібліятэка й музэй імя Франьцішка Скарыны й Беларуская каталіцкая (усходняга абраду) місія.

Сюды найпрасьцей дабрацца падземкай: паўнoчнай лініяй да станцыі Woodside Park. Самаходам: з Паўночнай кальцавой шашы (North Circular) зьвярнуць на А1000, а потым улева да Tally Ho Corner. Аўтобусам: 82-м з аўтобусных станцыяў Victoria або Golders Green; 134-м з Oxford Street – абодвума аўтобусамі да Tally Ho Corner; 221-м з Mill Hill Broadway і 326-м з Brent Cross – да прыпынку Sussex Ring.

Глядзець мапу

  • Марыян Хаўз (былая царква сьв. Пятра і Паўла) знаходзіцца на самым скрыжаваньні Holden Avenue і Holden Road. Цяпер тут адбываецца рамонт і пашырэньне комплексу царкоўных будынкаў. На Google Maps
  • 39 Holden Road, дзе адбываюцца набажэнствы беларускай каталіцкай (уніяцкай) царквы.
  • 37 Holden Road, Скарынаўская бібліятэка.

БЕЛАРУСКІ ДОМ

Будынак на 52 Penn Road (London, N7 9RE) быў набыты для патрэбаў Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі ў 1946 г. Тут знаходзіцца офіс арганізацыі й заля, у якой адбываюцца сьвяткаваньні, сходы й культурныя падзеі. Найбліжэйшая станцыя падземкі – Caledonian Road на лініі Picadilly.

АМБАСАДА БЕЛАРУСІ

Амбасада ў Лёндане знаходзіцца па адрасе 6 Kensington Court (мапа); падземкай да станцыі High Street Kensington. Сайт амбасады

  1. No comments yet.
Comments are closed.
Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 53 other followers