Archive

Posts Tagged ‘Аляксандар Надсан’

Каляды надзеі

2010/12/25 Leave a comment

Цяперашнія Каляды ў Беларусі вельмі моцна нагадваюць біблейскія падзеі часоў нараджэньня Хрыста, калі кароль Ірад, баючыся страціць уладу, учыніў крывавую расправу зь нявіннымі дзяцьмі ў Бэтлееме.

На Каляды беларусы ў царкве Пятра і Паўла ў Лёндане маліліся за вязьняў і пацярпелых у нядаўніх падзеях у Менску. І напярэдадні Божага Нараджэньня, і ў сам дзень сьвята супольнасьць прыгадвала нявінна пацярпелых. Айцы Аляксандар Надсан і  Сяргей Стасевіч маліліся за вызваленьне зьняволеных і супакой у краіне. Сьвятары й вернікі словамі старажытнай літургічнай традыцыі узгадвалі несправядліва зьняволеных Язэпа й апостала Пятра:

Каб Госпад Бог пачуў нашую просьбу за слугаў сваіх, як некалі пачуў малітвы сьвятой Царквы, якая малілася за вызваленьне Пятра, памолімся. Каб Госпад Бог паказаў сваю міласэрнасьць слугам сваім, як некалі праведнаму Язэпу ў Эгіпце, і сілаю сваёю хутка вызваліў іх, памолімся. (Поўны тэкст)

У сваім казаньні а. Аляксандар Надсан нагадаў, што Сваім уцелаўленьнем Хрыстос нагадвае пра тое, што ўлада – гэта перадусім служэньне: Ён прыйшоў, «не каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць жыцьцё за адкупленьне многіх» (Мц 20:28). А. Аляксандар сказаў: “Нярэдка тыя, хто мае ўладу, паддаюцца спакусе ператварыць яе ў самамэту, як сродак самаўзвелічэньня коштам іншых. Яна дзейнічае як наркотык, безь якога яны ня могуць жыць, і яны гатовыя на ўсякае злачынства, каб толькі ўтрымаць яе ў сваіх руках. І тады ўлада ператвараецца ў дыктатуру. Прыкладаў гэтага маем шмат у гісторыі і аж да нашых дзён. У сувязі з трагічнымі падзеямі апошніх дзён у Беларусі шмат хто зь беларусаў сустракае сьвята Нараджэньня Хрыстовага з трывогаю ў сэрцы. Што чакае нас у будучыні?” (Поўны тэкст)

Днямі Беларуская Каталіцкая Місія ў Лёндане падрыхтавала невялікую калекцыю беларускіх калядак. Вернікі з радасьцю даведаліся, што гэтая падборка ўжо патрапіла ў Менск і была перададзеная палітзьняволеным у розных турмах.

Сьветлае сьвята Божага Нараджэньня ў гэтыя горкія дні становіцца напамінам пра тое, што ўрэшце перамагае ня той, хто баіцца за сваю ўладу й чыніць злачынствы, каб яе ўтрымаць, а той, хто нясе Надзею й Праду сваім людзям, краіне й сьвету.

Фотаздымкі з прэзэнтацыі кнігі ў гонар а. А. Надсана

2010/12/14 Leave a comment

Здымкі Сашы Белавокай з прэзэнтацыі кнігі “Сонца тваё не закоціцца і месяц твой не схаваецца” – зборніка артыкулаў у гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьбдзя сьвятарства а. Аляксандра Надсана, – якая адбылася ў Лёндане ў мінулую суботу.

Прэзэнтацыя кнігі ў гонар а. А. Надсана

2010/11/29 Leave a comment

11 сьнежня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Сонца тваё не закоціцца і месяц твой не схаваецца” – зборніка артыкулаў у гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьбдзя сьвятарства а. Аляксандра Надсана. Вечарына пройдзе ў Беларускім доме на 52 Penn Road (N7 9RE) у Лёндане. Пачатак а 14-й гадз. Арганізатар – Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

2010/11/29 2 comments

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Лёндане адбылося ў мінулую суботу. Як і ў мінулыя гады, сьвяткаваньне было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Раніцай каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня сабраліся на могілках Хампстэд, дзе пахаваны ўдзельнік паўстаньня на Случчыне і адзін зь лідараў беларускай паваеннай сэміграцыі ў Францыі Лявон Рыдлеўскі.

Лявон Рыдлеўскі памёр у Лёндане ў 1953 г. Арыгінальны помнік на яго магіле зьнік, але ў Скарынаўскай бібліятэцы захаваліся здымкі помніка. Пару гадоў таму пытаньне аднаўленьне мэмарыялу было ўзьнятае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое выдаткавала неабходныя сродкі. Натальля Гардзіенка, гісторык зь Менску, і сябры суполкі Беларуская Нацыянальная Памяць расшукалі арыгінальнае месца пахаваньня Лявона Рыдлеўскага. Пасьля доўгай перапіскі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі зь мясцовымі уладамі атрымалі дазвол аднавіць помнік на цяпер ужо закрытых могілках.

Мэмарыял адкрыла старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Сьвяткаваньне прадоўжылася ў Беларускім доме на Penn Road, дзе адбылося ўрачыстае пасяджэньне. Мікола Пачкаеў прачытаў даклад пра Слуцкі збройны чын, удзел Лявона Рыдлеўскага ў ім, пра лёс Л. Рыдлеўскага на эміграцыі і гісторыю аднаўленьня мэмарыялу. Івонка Сурвіла і а. Аляксандар Надсан падзяліліся сваімі ўспамінамі пра выдаткага дзеяча беларускай паваеннай эміграцыі. Таксама выступіў Сяргей Навумчык з Радыё Свабода ў Празе.

Велікоднае пасланне айца Аляксандра Надсана

2009/04/11 Leave a comment

http://nn.by/index.php?c=ar&i=25404

Тры сведчанні пра Ісуса Хрыста

2008/12/28 Leave a comment

Spiritual Writings of St Cyril of Turaŭ

2008/03/05 Leave a comment

Alexander Nadson 

St Cyril of Turaŭ [*] is chiefly known for his sermons which earned him the name of a second Chrysostom among the Eastern Slavs. They were not, however, his only literary works; not even his best. Apart from the sermons, the saintly bishop of Turaŭ left us some writings on monastic life as well as many prayers and a few canons. It may be noted that, while in recent times his sermons have attracted the attention of the scholars, in the past it was his spiritual writings, and first of all his prayers, that enjoyed the greater popularity. In his native Belarus in the 16th-17th centuries the prayers of St Cyril were printed in several editions while his sermons continued to spread in manuscript form.

Read more…

Princess Magdalena Radzivill and the Greek Catholic Church in Belarus

2008/03/03 1 comment

Alexander Nadson

Among the distinguished representatives of the Belarusian national and religious renaissance at the beginning of the 20th century Princess Magdalena Radzivill (1861-1945) by no means occupies the least prominent place. It is unfortunate that her life and work have not until now attracted the attention it deserves of Belarusian historians.

Read more…

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers