Archive

Posts Tagged ‘Артыкулы’

Беларускі першадрукар працаваў у Лондане

2010/04/25 Leave a comment

Наш зямляк Ян Літвін выдаваў кнігі ў Вялікабрытаніі задоўга да Скарыны. Сістэму сігналізацыі для Брытанскай каралеўскай чыгункі таксама распрацаваў беларус. Англійскія арыстакраты святкавалі Дзень Волі 25 сакавіка… Пра беларускую прысутнасць у Вялікабрытаніі распавядае новая кніга Наталлі Гардзіенка. (Перадрук з газэты “Наша Ніва”)

«Наша Ніва»: Якія першыя звесткі аб ураджэнцах беларускіх земляў, што трапілі ў Злучанае Каралеўства?

Наталля Гардзіенка: Вядомая паўлегендарная асоба Яна Літвіна. Як сведчаць англійскія крыніцы, гэты John Lettou прыкладна ў 1480 годзе адчыніў друкарню ў лонданскім Сіці ля царквы Усіх Святых. Тады той раён займалі юрысты, то Літвін спецыялізаваўся на выданні праўных дакументаў па‑англійску. Гэта быў першы выхадзец з беларускіх земляў, аб якім захаваліся вартыя даверу дакументы. Трэба адзначыць, што ўласна англійскі першадрукар Какстон распачаў сваю дзейнасць усяго на тры гады раней.

Пазней ужо шмат хто наведваў Лондан: магнаты, дыпламаты, вандроўнікі. Асабліва часта наведваліся на выспы Радзівілы. Хтосьці як эмігрант палітычны, хтосьці як эканамічны. Хтосьці праездам — як Багуслаў, якога выкінула на англійскі бераг бура, калі ён плыў у Галандыю. Read more…

Палюбіць беларусаў

2008/04/26 Leave a comment

Ірына Дубянецкая

Артыкул, апублікаваны ў штотыднёвіку “Наша Ніва”. Ірына Дубянецкая, доктар багаслоўя, некалькі гадоў жыла і вучылася ў Вялікабрытаніі і дагэтуль застаецца (праз частыя кантакты й візыты) часткай беларускага жыцьця тут.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers