Student Visa Changes
Шаноўныя беларускія студэнты!
Шаноўныя беларускія студэнты!
Я ўжо пісаў, што Польшча больш не дазваляе бязьвізавага транзыту з краінаў Шэнгегнскай зоны ў Беларусь і наадварот. Цяпер Польшча сама ў Шэнгене. Каб не марнаваць лішніх старонак у пашпартце, я папрасіў пра шматразовую візу і спадзяваўся, што дадуць яе як мінімум на паўгады, а мо нават і на год. Месяц заняло польскаму консульству даць мне візу і аказалася яна толькі на тры месяцы. Кепска, зусім кепска. За аднаразовую зь беларусаў цяпер бяруць 28 фунтоў, за шматразовую – 48. Плюс пяць фунтоў, калі хочаш, каб пашпарт табе назад выслалі поштай. Трэба стаяць у чарзе, па пошце дакумэньы прымаюць толькі ад тых, хто жыве больш за 200 міляў ад Лёндану. Ну чаму Брытанія ня ў Шэнгене?!
Паўтары гадзіны прастаяў у чарзе ў польскім консульстве, каб даведацца, ці патрэбная шэнгенская транзытная віза, калі зь беларускім пашпартам і брытанскай візай ці рэзыдэнцыяй ляцець з Брытаніі да Польшчы, а потым – (цягніком) да Беларусі. Аказалася, што патрэбная. І атрымаць яе можа заняць даволі доўга.
Можна паспрабаваць атрымаць шматразовую візу, каб па сто разоў не раскашэльвацца. Трэба толькі каб пашпарт, віза, праца і пад. былі ў парадку.
Калі жывеш па-за Лёнданам, будзе прасьцей выслаць дакумэнты поштай, чым стаяць у чарзе (хоць і меншая яна за тыя, што бывалі ля французскай амбасады).
Апошнія камэнтары