Брытанская праваабарончая кампанія Free Belarus Now запрашае далучыцца да акцыі “Сьцягі за волю”.
Сфатаграфуй бел-чырвона-белы сьцяг у сваім асяродку, дзе ты цяпер ці разам з тым, што дорага для цябе: мясьціна, кветка, сымбаль краіны, дзе жывеш. А мо і сам/а станеш са сьцягам? – Дашлі здымак на адрас yu.anami@freebelarusnow.org і ў нядзелю 25-га сакавіка, у Дзень Волі, здымкі створаць каляж на сайце Free Belarus Now. Гэта будзе знакам сусьветнае салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі і заклікам да ўрадаў іншых краінаў аказаць большы ціск на цяперашні беларускі ўрад.
Ангельскі тэкст | English version
Like this:
Be the first to like this post.
Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да сьвяткаваньня 94-х угодкаў абвяшчэньня беларускай незалежнасьці і 65-й гадавіны заснавання Згуртаваньня.
Сьвяткаваньне адбудзецца ў Беларускім доме (52 Penn Road). Пачатак а 14-й гадзіне.
У рамках сьвяткаваньне адбудзецца таксама віншаваньне Джыма Дзінглі, кіраўніка Англа-еларускага таварыства, зь 70-годзьдзем.
Like this:
Be the first to like this post.
Сьвяткаваньне Дня Волі – угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, – адбудзецца ў Лёндане ў суботу 26 сакавіка у Беларускім доме (52 Penn Road, N7 9RE). Пачатак а 14-й гадзіне.
Like this:
Be the first to like this post.
У суботу 17 красавіка адбылося адкрыцьцё грамадзкай залі ў Беларускім доме ў Лёндане (52 Penn Road, N7 9RE). Адначасова грамада сьвяткавала ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ўрачыстасьці прысутнічалі прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвілла (яна разрэзала бел-чырвона-белую стужку на адкрыцьцё залі) і сябры Рады зь Вялікабрытаніі, Беларусі й ЗША. Было таксама нямала новых твараў беларусаў, якія жывуць у Брытаніі.
Заля была ўпрыгожаная брытанскім і беларускім сьцягамі, партрэтам Вінцэнта Жук-Грышкевіча (першага кіраўніка Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, ЗБВБ) і рэпрадукцыямі гравюраў з партрэтамі знакамітых постацяў зь беларускай гісторыі. Read more…
Like this:
Be the first to like this post.
Чытаць на сайце “Нашай Нівы”
Прэзэнтацыя кнігі ў Лёндане адбудзецца ў суботу 17–га красавіка падчас асьвячэньня Беларускага Дому й адкрыцьця залі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пачатак а 14-й гадзіне.
Пасля асвячэньня – ўрачыстая Акадэмія з нагоды 92-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У падзеі прыме ўдзел Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Адрас Беларускага Дому : 52 Penn Road, London, N7 9RE.
Праезд мэтро Caledonian Road (Piccadilly Line) або аўтобусамі 91, 17, 259 з King’s Cross ці 263 з Finchley.
Like this:
Be the first to like this post.
28 сакавіка, 11.45 раніцы
Беларускі рэлігійна-культурны цэнтар (39 Holden Road, London N12 8HS)
Запрашаем усіх беларусаў – каталікоў і праваслаўных, – на Малебен за беларускі народ з нагоды Дня Волі. Мерапрыемства адбудзецца ў Вербную нядзелю, 28 сакавіка, адразу пасьля сьвяточнага набажэнства з асьвячэньнем вербных галінак. Просьба па магчымасьці прыходзіць на ўсю службу (а 10.30) і прынесьці ежу й напоі для супольнага пачастунку.
Like this:
Be the first to like this post.
British company SOL – Sharing One Language sacked a Belarusian employee in Minsk for discussing with learners history of the Belarusian independence. Though the state authorities would not encourage that, no state owned company sacked its employees for merely discussing sensitive issues. A British company may have started a shameful trend. More in Belarusian
Брытанская кампанія SOL у Менску звольніла супрацоўніцу за тое, што тая апавяла падлеткам пра Дзень Волі. Гэта першы выпадак на Беларусі звальненьня супрацоўніка толькі з-за дыскутаваньня гістарычных падзей. Чытаць далей на сайце Нашай Нівы | Пісаць лісты
Like this:
Be the first to like this post.
Сьвяткаваньне ў Лёндане 91-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 28-га сакавіка ў Бібліятэцы імя Франьцішка Скарыны (37 Holden Road, N12 8HS; Woodside Park Underground Station).
14.00: Малебен за беларускі народ
14.30: Урачыстае пасяджэньне
Традыцыйна, сьвяткаваньне завершыцца неафіцыйнай часткай.
Like this:
Be the first to like this post.
Апошнія камэнтары