Archive

Posts Tagged ‘Дзяды’

Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане

2011/10/31 Leave a comment

Дзяды

2011/10/24 Leave a comment

У нядзелю 30 кастрычніка беларуская грамада ў Лёндане будзе адзначаць Дзяды – дзень памяці продкаў.

А 10.30 раніцы будзе адслужаная служба ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (39 Holden Road, London, N12 8HS). Ад’езд да могілак – каля 12-й гадзіны. Праезд аўтобусам 263.

А 13:00 будзе адслужаная паніхіда ля магілаў беларусаў, пахаваных на могілках сьв. Панкрата (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road).

Дзяды ў Лёндане і вечарына Ларысы Геніюш – фотаздымкі

2010/11/01 Leave a comment

Сьвяткаваньне Дзядоў у Лёндане

2009/11/01 Leave a comment

Пасьля нядзельнай літургіі ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, невялікая група вернікаў і сьвятар Сяргей Стасевіч накіраваліся на могілкі сьвятога Панкрата, дзе пахаваныя некалькі лідараў беларускай дыяспары, біскуп Часлаў Сіповіч і сьвятары Леў Гарошка, Язэп Германовіч, Тамаш Падзява, Фэлікс Журня. На могілках была адслужаная паніхіда па памерлых. Сьвяткаваньне адбылося пад бел-чырвона-белым сьцягам – як знак салідарнасьці з суайчыньнікамі, якія таксама сьвяткуюць Дзяды – ушанаваньне памерлых продкаў, – у гэтыя дні.

Камунікат Згуртаваньньня Беларусаў ў Вялікай Брытаніі

2008/10/20 Leave a comment

Шаноўныя сябры!

У нядзелю 2-га лістапада 2008 г. беларуская грамада ў Лёндане будзе адзначаць Дзень памяці продкаў “Дзяды”.

А 10:30 раніцы айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць службу ў царкве Сьв. Пятра і Паўла па 39 Holden Road, London, N12 (пасля 11:45, – пераезд з Holden Road да  могілак Сьв. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road) by bus No: 263 or by subway “Woodside Park-East Finchley” and then by bus 263.

А 13:00 айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць паніхіду на могілках Сьв. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road; ад’езд з могілкаў на Holden Road прыкладна пасля 13:45)

У гэты ж дзень, Згуртаваьньне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізуе сустрэчу з вядомым беларускім пісьменікам, – спадаром Уладзімірам Арловым, удзельнікам першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”, жорстка разагнанай КДБ і міліцыяй ў Менску 30га Кастрычніка 1988 году. ЗБВБ таксама спадзяецца на ўдзел у сустрэчы вядомых навукоўцаў – беларусістаў прафэсара Полы Марыі Сурвілы з Амэрыкі і прафэсара Зіны Гімпелевіч з Канады. Сустрэча адбудзецца у нядзелю 2-га лістапада 2008 а 15-й гадзіне у залі Бібліятэкі імя Францыска Скарыны па 37 Holden Road, N12. Пасля сустрэчы – прыняцьце.

Сардэчна запрашаем.
Управа ЗБВБ