Archive

Posts Tagged ‘Дэманстрацыі’

Брытанскія дэпутаты таксама пляскалі ў далоні перад амбасадай Беларусі

2011/07/14 Leave a comment

Index on Censorship about Protests in Belarus

2011/07/12 Leave a comment

Clapping Protests Sweep Belarus as Economy Slides – an article published on the website of a respectable international organisation working for freedom of speach across the world.

Index on Censorship are joining the “clapping protest” outside the Belarusian embassy on 13 July from 5pm.

Tweet using hash tag: #clap4belarus.

Брытанскія парлямэнтары выступяць у падтрымку беларускіх пратэстаў

2011/07/09 1 comment

Пратэст супраць палітычных арыштаў і зьнявольняў у Беларусі падтрымаюць брытанскія сябры парляманту, Трэйсі Кроўч (Tracey Crouch) і Тоні Лойд (Tony Lloyd), і сябра Палаты Лордаў, лорд Дабз (Lord Dubs). Пратэст пачнецца ў гэтую сераду а 17-й гадзіне ля будынку беларускай амбасады ў Лёндане. Далучаймася!

Чаму пратэст? – За месяц мірных акцыяў Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку, былі арыштаваныя і асуджаныя амаль тысяча чалавек па ўсёй краіне. Парушэньні падставовых правоў чалавека павінны спыніцца і незаконныя дзеяньні сілаў правапарадку і асобаў без апазнавальных знакаў і дакумэнтаў – пакараныя. У турмах ужо больш за паўгады знаходзяцца палітычныя вязьні – 16 вязьняў сумленьня па стане на чэрвень гэтага году паводле Amnesty International. Іх віна – спроба рэалізаваць сваё права на свабоду слова, замацаванае ў канстытуцыі, і патрабаваньне празрыстых выбараў. Цяперашні палітычны рэжым ня церпіць крытыкі і не жадае слухаць волі народу. Артыкул у Washington Post.

Пратэст ля беларускай амбасады – здымкі

2011/02/23 Leave a comment

У мінулую суботу, 19 лютага, адбыўся пратэст ля беларукай амбасады ў Лёндане. Яго арганізаваў Беларускі Камітэт – супольнасьць пазаўрадавых арганізацыяў і прыватных асобаў. Камітэт перадаў беларускаму амбасадару, Аляксандру Міхневічу, зварот з патрабаваньнем вызваленьня палітычных вязьняў і заклікам да новых, свабодных выбараў.

Здымкі

Здымкі зь нядзельнай дэманстрацыі

2011/01/18 Leave a comment

Здымкі з учарашняй дэманстрацыі ля беларускай амбасады ў Лёндане.

Пра дэманстрацыю гл. учарашні пост.

Рэпартаж спадарожнікавага каналу Белсат з дэманстрацыі ў Лёндане (ад 9:18 хвіліны):

“Нічога не забыта й не даравана!”

2011/01/16 1 comment

Звыш пяцідзесяці чалавек далучыліся сёньня да пратэсту ля будынка беларускай амбасады ў Лёндане. Удзельнікі пратэставалі супраць масавых арыштаў у дзень прэзыдэнцкіх выбыраў 19 сьнежня мінулага году, затрыманьня сямёх кандыдатаў у прэзыдэнты, парушэньня правоў вязьняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў вязьніцы КГБ у Менску, масавых ператрусаў у хатах грамадзкіх актывістаў, офісах арганізацыяў і рэдакцыях СМІ, – запужваньня грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Удзельнікі трымалі плякаты “New and Free Elections for Belarus”, “Free Political Prisoners”, “Free Belarus”, “No More Dictators”; сваякі Алеся Міхалевіча, Андрэя Саньнікава й Ірыны Халіп трымалі здымкі іх і іх дзяцей з надпісамі “Вярніце нам татку” і “Give Dan’ka His Parents Back”.

Дэманстранты скандавалі “Свабоду палітвязьням!”, “Новыя выбары без Лукашэнкі” й “Жыве Беларусь!”

Журналіст Алесь Чайчыц зачытаў імёны арыштаваных і што вядома пра іх, апавёў аб прэс-рэлізе беларускага амбасадара ў Аб’яднаным Каралеўстве, у якім сьцьвярджаецца, што ўмовы ўтрыманьня вязьняў добрыя й іх правы захоўваюцца. Апошняе выклікала абурэньне й сьмех адначасова, бо не сакрэт, што да вязьняў не дапускаюць нават іх адвакатаў.

Неаднаразова падчас пратэсту гучаў напамін, адрасаваны тым, хто зьдзяўсьняе масавыя злачынствы ў краіне: нічога не забыта й не прабачана, прыйдзе час даць справаздачу за ўсё.

Ірына Багданава, сястра Андрэя Саньнікава,Ірына Багданава, сястра Андрэя Саньнікава, казала пра боль і страх за свайго брата з яго жонкай Ірынай Халіп, зьбітага й кінутага ў “амэрыканку” КГБ, і пра лёс якога сям’я толькі па кропельках даведваецца ад іншых людзей.

Слова таксама ўзялі кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі а. Аляксандар Надсан і сябра Ўправы Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікола Пачкаеў.

Удзельнікі акцыі хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранку й Зьміцера Завадскага. Цяпер зьняволеная журналістка Ірына Халіп была ініцыятарам ушанаваньня іх памяці 16-га кожнага месяца, што было нагодай і для сёньняшняй акцыі.

На заканчэньне былі прачытаныя вершы Ўладзіміра Някляева, зьбітага й зьняволенага кандыдыта ў прэзыдэнты, і прасьпяваны гімн Магутны Божа.

Гл. таксама - Перад пасольствам Беларусі ў Лондане чыталі вершы Някляева

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers