Archive

Posts Tagged ‘ЗБВБ’

Гадавы сход ЗБВБ

2011/06/05 Leave a comment

Гадавы сход Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), найстарэйшай беларускай арганізацыі ў гэтае краіне, прайшоў у мінулую суботу. На сходзе была абмеркаваная праца аргагізацыі за мінулы год і зацьверджаная Ўправа на наступны год. Кіраўніком арганізацыі была абраная Лёля Міхалюк, якая ўзначальвае ЗБВБ ўжо цягам некалькіх гадоў. Таксама абмяркоўвалася пытаньне новага статуту Згуртаваньня, які цяпер рыхтуецца.

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі - найстарэйшая беларуская арганізацыя ў Вялікабрытаніі, заснаваная ў 1946 г. Арганізацыя падтрымлівае беларускае жыцьцё ў краіне ў яго розных праявах, выступае за дэмакратызацыю і ўмацаваньне незалежнасьці Беларусі і супрацоўнічае з арганізацыямі ў Беларусі й замежжы. ЗБВБ валодае домам у цэнтры Лёндана, заляй у якім карыстаюцца іншыя беларускія арганізацыі.

 

London: 25th Anniversary of Charnobyl

2011/05/03 Leave a comment

The Association of Belarusians in Great Britain and the Anglo-Belarusian Society will be holding a joint event on Saturday, 14 May 2011, 2.30pm, 52 Penn Road (London N7) to mark the 25th anniversary of the Charnobyl nuclear accident (26 April 1986). Dr Alan Flowers will report on his experiences in Ukraine where he attended Charnobyl-related events on and around the date of the actual anniversary. Refreshments will be served.

Memorandum by the Association of Belarusians in Great Britain

2011/01/12 Leave a comment

03 January 2011

1. The Association of Belarusians in Great Britain notes the statement by Minister for Europe David Lidington MP of 20 December 2010 condemning “all violence surrounding” the 19th December Presidential Election in Belarus, and supports HM Government’s call “on the Government of Belarus to apply the rule of law impartially and effectively, to inform the public of the location of those detained and to refrain from further acts of intimidation and violence”.

Read more…

Memorandum by the Association of Belarusians in Great Britain

2011/01/05 Leave a comment

1. The Association of Belarusians in Great Britain notes the statement by Minister for Europe David Lidington MP of 20 December 2010 condemning “all violence surrounding” the 19th December Presidential Election in Belarus, and supports HM Government’s call “on the Government of Belarus to apply the rule of law impartially and effectively, to inform the public of the location of those detained and to refrain from further acts of intimidation and violence”.

2. Background:
The 19th December presidential vote in Belarus came in the wake of the brutal arm-twisting and gagging of society by the regime of President Alexander Lukashenka, as well as reports of widespread and systematic vote-rigging in preparation for the declaration of a falsified result. It was dominated by an illegitimate candidate – the incumbent President, who has ruled the country for over 16 years like a dictator. His second legitimate term in office expired in 2006 and this would be his forth.
Read more…

Дзяды ў Лёндане

2010/10/26 Leave a comment

У суботу 30 кастрычніка 2010 беларусы Лёндану паводле традыцыі ўшануюць памяць продкаў. А 12.00 у “беларускім” сэктары могілак сьв. Панкрата будзе адпраўлена памінальнае набажэнства за ўсіх памерлых – паніхіда.

У гэтым годзе яшчэ адной беларускай магілай паболела – там знайшоў вечны прытулак а. Кастусь Маскалік.

St. Pancras & Islington Cemetery, беларускія магілы знаходзяцца на Roman Road. Даезд на мэтро да станцыі East Finchley (Northern line), а пасьля аўтобусам 263.

Celebration of the Life and Poetry of Łarysa Hienijuš – Сьвяткаваньне жыцьця й творчасьці Ларысы Геніюш

2010/10/14 Leave a comment

Saturday 30 October 2010, 3pm
Belarusian House, 52 Penn Road, London N7 9RE
(nearest tube: Caledonian Road on the Piccadilly Line)

This is a special event organised jointly by the Association of Belarusians in Great Britain and the Anglo-Belarusian Society to commemorate the centenary of the birth of the great poet Łarysa Hienijuš (1910-1983).

Mikoła Pačkajeŭ will give a talk on the poet’s life and work. Fr Siarhiej Stasievič will make a presentation of items related to Łarysa Hienijuš in the holdings of the Francis Skaryna Library and Museum in London.

Part of the event will be devoted to an informal poetry reading together with an opportunity to hear recordings of some of her poems set to music.

If you have a favourite poem that you would like to read, please do bring it along. If possible, let the organiser Karalina Mackievič know in advance (karalinam@yahoo.co.uk) so that a programme can be compiled.

Refreshments will be served.


Здымак з сайту Радыё Свабода - http://www.svaboda.org/content/article/2110933.html

30 кастрычніка 2010, 15.00
Беларускі Дом,  52 Penn Road, London N7 9RE

Сумесная вечарына Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-беларускага таварыства з нагоды 100-годзьдзя зь дня нараджэньня паэткі Ларысы Геніюш (1910-1983).

Мікола Пачкаеў распавядзе пра жыцьцё й творчасьць паэткі. А. Сяргей Стасевіч прадставіць экспанаты, зьвязаныя з Ларысай Геніюш, якія захоўваюццап ў Беларускай бібліятэцы й музэі імя Франьцішка скарыны ў Лёндане. Частка вечарыны будзе прысьвечаная чытаньню твораў паэткі й праслухоўваньню сьпеваў, пакладзеных на вершы Ларысы Геніюш. Калі б Вы хацелі прачытаць свой любімы твор з паэткавае спадчыны, прынясіце яго на вечарыну і, па магчымасьці, паведамце пра гэта арганізатарцы падзеі Караліне Мацкевіч (karalinam@yahoo.co.uk) загадзя.

Лёгкі пачастунак будзе прапанаваны ўсім удзельнікам.

Здымкі з адкрыцьця грамадзкай залі ў Беларускім доме

2010/04/18 Leave a comment

Адкрыцьцё грамадзкай залі ў Беларускім доме

2010/04/18 Leave a comment

У суботу 17 красавіка адбылося адкрыцьцё грамадзкай залі ў Беларускім доме ў Лёндане (52 Penn Road, N7 9RE). Адначасова грамада сьвяткавала ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ўрачыстасьці прысутнічалі прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвілла (яна разрэзала бел-чырвона-белую стужку на адкрыцьцё залі) і сябры Рады зь Вялікабрытаніі, Беларусі й ЗША. Было таксама нямала новых твараў беларусаў, якія жывуць у Брытаніі.

Заля была ўпрыгожаная брытанскім і беларускім сьцягамі, партрэтам Вінцэнта Жук-Грышкевіча (першага кіраўніка Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, ЗБВБ) і рэпрадукцыямі гравюраў з партрэтамі знакамітых постацяў зь беларускай гісторыі. Read more…

Выйшла кніга «Беларусы ў Вялікабрытаніі»

2010/04/09 1 comment

Чытаць на сайце “Нашай Нівы”

Прэзэнтацыя кнігі ў Лёндане адбудзецца ў суботу 17–га красавіка падчас асьвячэньня Беларускага Дому й адкрыцьця залі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пачатак а 14-й гадзіне.

Пасля асвячэньня – ўрачыстая Акадэмія з нагоды 92-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У падзеі прыме ўдзел Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Адрас Беларускага Дому : 52 Penn Road, London, N7 9RE.
Праезд мэтро Caledonian Road (Piccadilly Line) або аўтобусамі 91, 17, 259 з King’s Cross ці 263 з Finchley.

Угодкі Слуцкага збройнага чыну ў Лондане

2009/12/05 Leave a comment

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі адзначыла ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.

28 лістапада ў памяшканьні беларускага Культурна-рэлігійнага цэнтру ў Лёндане адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці слуцкіх паўстанцаў.

Была адслужаная паніхіда памяці ўсіх пагінулых за незалежнасьць Беларусі. Пасьля гэтага адбылося паседжаньне, заслуханыя выступы, вершы, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну. Старое пакаленьне беларускай дыяспары падзялілася ўспамінамі пра сваіх бацькоў, якія ўдзельнічалі ў збройным чыне. Выступілі госьці – грэка-каталіцкія сьвятары зь Беларусі.

Слуцкі збройны чын (альбо Слуцкае паўстаньне) – найбольш маштабны эпізод барацьбы беларусаў супраць бальшавіцкай улады. У лістападзе 1920 года сфармаваныя ў ваколіцах Слуцка беларускія палкі каля месяца здолелі трымаць гераічную абарону супраць наступаючай Чырвонай арміі ня гледзячы на значную колькасную перавагу ворага.

Слава героям!

(Узята з: http://czalex.livejournal.com/812269.html; здымкі з падзеі: http://www.flickr.com/photos/czalex/sets/72157622770499657/)