Archive

Posts Tagged ‘ЗБВБ’

63-ці гадавы сход ЗБВБ

2009/06/07 Leave a comment

6 чэрвеня ў залі Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Лёндане адбыўся штогадовы сход Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі – нашай найстарэйшай арганізацыі ў гэтай краіне.

Перад зьездам Управа згуртаваньня прыняла ў арганізацыю двух новых сяброў і надала ганаровае сяброўства а. Аляксандру Надсану і перакладчыцы Веры Рыч – за асаблівы ўнёсак у жыцьцё згуртаваньня і ўсёй беларускай супольнасьці  Вялікабрытаніі.

Удзельнікі заслухалі справаздачы сяброў Управы і выбралі новы гэтага кіроўнага органу. У мінулым годзе сябры згуртаваньня бралі ўдзел у мерапрыемствах беларускай супольнасьці ў ЗША (зьезьдзе беларусаў Паўночнай Амэрыкі), Эстоніі (дзе з дапамагой згуртаваньня была ўсталяваная памятная шыльда на быдунку, у якім разьмяшчалася дыпляматычная місія ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі) і Беларусі (сьветлай памяці Гай дэ Пікарда, знаўца беларускай музыкі і сябра арганізацыі, быў пахаваны ў Чырвоным касьцёле ў Менску).

Сябры арганізацыі з зацікаўленьнем даведаліся пра пляны на наступны год: удзел прадстаўнікоў ЗБВБ у Зьезьдзе беларусаў сьвету ў ліпені гэтага году ў Менску, аднаўленьне помніку на магіле ўдзельніка Слуцкага паўстаньня Лявона Рыдлеўскага (пахаваны на могілках Гампстэд у Лёндане) і вяртаньне дому на Пэн Роўд у Лёндане – першага набытку беларускай грамады ў Вялікабрытаніі, – да ўжытку для сустрэчаў і пасяджэньняў ЗБВБ.

Сайт ЗБВБ – zbvb.org.uk

Ліст ЗБВБ кіраўніку кампаніі SOL

2009/03/29 Leave a comment

Кіраўніцтва найстарэйшай беларускай арганізацыі ў Аб’яднаным Каралеўстве, Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, даслалі зварот да выканаўчага дырэктара брытанскай кампаніі SOL у сувязі са звальненьнем беларускай супрацоўніцы ў Менску. Арыгінальны ангельскі тэкст

Шаноўны спадар Йіо,

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі зь вялікім сумам даведалася пра звальненьне сп-ні Мар’яны Грузьдзіловіч з пасады выкладчыцы ангельскай мовы ў Вашай школе ў Менску.

Паводле атрыманых намі зьвестак, прычынай звальненьня паслужылі наступныя падзеі:

Падчас занятку была прыгаданая тэма беларускага Дня Волі 25 сакавіка. У гэты дзень сьвяткуюцца ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1918 г. – надзвычай важная дата для ўсіх нашых суайчыньнікаў, як у Беларусі, так і па-за ёй, якія шануюць сваю спадчыну і дэмакратычныя каштоўнасьці.
Мы зразумелі, што адзінай правінай сп-ні Грузьдзіловіч было тое, што калі адна зь ейных вучаніц заявіла, што Дзень Волі – гэта калі “тупыя ўроды выходзяць на вуліцы і крычаць”, сп-ня Грузьдзіловіч патлумачыла значэньне Дня Волі. На наступны дзень яна была звольненая.

Згуртаваньне беларусаў ў Вялікай Брытаніі ставіцца з глыбокай пашанай да беларускага Дня Волі. Мы лічым, што сп-ня Грузьдзіловіч выканала свой абавязак – перад беларускай нацыяй і як настаўнік, – прадставіць фактычную інфармацыю.

Мы, жыхары (і многія з нас – брытанскія грамадзяне) Аб’яднанага Каралеўства, надзвычай занепакоеныя тым, што брытанская кампанія адмаўляе сваім беларускім супрацоўнікам падставовыя правы і свабоды, да яіх з такой пашанай – як да найкаштоўнейшай нацыянальнай спадчыны, – ставяцца ў Вялікабрытаніі.

Выпадак са сп-няй Грузьдзіловіч хвалюе нас ня толькі таму, што яна была пакараная за карыстаньне сваім правам на свабоду слова і выказваньня ўласнай думкі, гарантаваную беларускай Канстытуцыяй, але і таму, што гэта было зроблена ад імя брытанскай кампаніі.

Мы заклікаем Вас аднавіць сп-ню Грузьдзіловіч на працы як найхутчэй і прыкласьці ўсе намаганьні, каб падобнае больш не паўтарылася ў Вашай школе.

Алена Міхалюк, Старшыня
Сяргей Пяткевіч, Сакратар

ZBVB’s letter to SOL Managing Director

2009/03/29 Leave a comment

The oldest Belarusian organisation in the UK, Association of Belarusians in Great Britain, sent a letter to the Managing Director of SOL – a company based in Devon which dismissed an employee in Minsk for speaking about the Day of Freedom (Дзень Волі) to her learners.

29 March 2009

Mr Grenville Yeo,
Executive Director,
SOL – Sharing One Language
(Copy to SOL Minsk)

Dear Mr Yeo,

The Association of Belarusians in Great Britain was greatly distressed to learn that Mrs Marjana Hruzdzilovich has been dismissed from her post as a teacher of English at your school in Minsk.

According to the information which has reached us, the reason for her dismissal was the following:

During a class, the subject was raised of the forthcoming Belarusian
Day of Freedom, 25 March. This day is the anniversary of the declaration of Belarusian independence in 1918, and is therefore a date of great significance to all of our compatriots, both in and outside Belarus, who honour their heritage and democratic values.

As we understand it, Mrs Hruzdzilovich’s  “offence” was that when one of her pupils said something to the effect that that “the Day of Freedom is when layabouts take  to the streets and shout”, Mrs Hruzdzilovich explained the historical significance of the Day of Freedom. The day after giving this explanation she was dismissed.

The Association of Belarusians in Great Britain greatly honours the Belarusian Day of Freedom and its historical significance, and considers that Mrs Hruzdzilovich was simply carrying out her duty, both as a member of the Belarusian nation and as a teacher, in presenting to her class factual information.

Furthernore as residents of the UK (and in many cases naturalised  British subjects) we feel most concerned that a British-owned school should deny its Belarusian employees their basic rights and freedoms rightly cherished in the UK as a treasure of the national heritage.

The case of Mrs Hruzdzilovich distresses us, not only because she has been penalised for exercising her right to freedom of speech and expression guaranteed by the Belarusian Constitution, but also because this was done in the name of a British organisation.

We urge you, therefore, to have Mrs Hruzdzilovich reinstated in her post as soon as possible, and – in the longer term – to take measures to prevent any such similar occurrence in your school in the future.

Helen Michaluk,
Chair

Siarhej Piatkevich,
Secretary

Камунікат Згуртаваньньня Беларусаў ў Вялікай Брытаніі

2008/10/20 Leave a comment

Шаноўныя сябры!

У нядзелю 2-га лістапада 2008 г. беларуская грамада ў Лёндане будзе адзначаць Дзень памяці продкаў “Дзяды”.

А 10:30 раніцы айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць службу ў царкве Сьв. Пятра і Паўла па 39 Holden Road, London, N12 (пасля 11:45, – пераезд з Holden Road да  могілак Сьв. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road) by bus No: 263 or by subway “Woodside Park-East Finchley” and then by bus 263.

А 13:00 айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць паніхіду на могілках Сьв. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road; ад’езд з могілкаў на Holden Road прыкладна пасля 13:45)

У гэты ж дзень, Згуртаваьньне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізуе сустрэчу з вядомым беларускім пісьменікам, – спадаром Уладзімірам Арловым, удзельнікам першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”, жорстка разагнанай КДБ і міліцыяй ў Менску 30га Кастрычніка 1988 году. ЗБВБ таксама спадзяецца на ўдзел у сустрэчы вядомых навукоўцаў – беларусістаў прафэсара Полы Марыі Сурвілы з Амэрыкі і прафэсара Зіны Гімпелевіч з Канады. Сустрэча адбудзецца у нядзелю 2-га лістапада 2008 а 15-й гадзіне у залі Бібліятэкі імя Францыска Скарыны па 37 Holden Road, N12. Пасля сустрэчы – прыняцьце.

Сардэчна запрашаем.
Управа ЗБВБ

Камунікат Згуртаваньня Беларусаў ў Вялікай Брытаніі

2008/06/10 Leave a comment

No 112, Чэрвень 2008

Падзеі ў ЗБВБ за 2007 – 2008 год

9 Чэрвеня 2007 адбыўся 61-ы Агульна гадавы з’езд ЗБВБ, на якім былі заслуханыя і абмеркаваныя справаздачы Старшыні Галоўнай Ўправы, Скарбніка, Аўдытара, Адміністратара дому і Нагляднай Рады ЗБВБ.
Па ўсіх справаздaчах і дыскусыях Галоўнай Ўправе быў дадзены абсолюторыюм з падзякай.
Затым былі выбраныя сябры ў кіруючыя структуры арганізацыі на новы тэрмін. У новую Ўправу былі выбраныя наступныя сябры:
Старшыня Л. Міхалюк, Заступнік Старшыні М. Пачкаеў, Сакратар / Скарбнік С. Пяткевіч, а таксама сябры П. Шаўцоў,С. Вінаградаў і А. Вышадок.
У Наглядную Раду былі выбраныя наступныя сябры Джон Ясьвіловіч, В. Калінін, А. Сенька.
Таго-ж дня адбылося і першае паседжаньне Галоўнай Ўправы ЗБВБ на якім быў разгледжаны плян працы Ўправы на бягучы год.
Read more…

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers