Archive

Posts Tagged ‘Каляды’

Каляды ў Лёндане

2011/12/23 Leave a comment

Беларуская Каталіцкая Місія запрашае ўсіх беларусаў на сьвяточныя набажэнствы ў суботу 24 сьнежня а 18-й і(або) у нядзелю 25 сьнежня а 10.30 гадзіне. Паводле традыцыі, усе ўдзельнікі вячэрняй службы запрашаюцца на посную куцьцю ў Marian House. (Калі ласка, зрабіце ўнёсак да супольнага пачастунку: малочнае, рыбнае, вегетарыянскае.)

Belarusian Christmas in London – Каляды ў Лёндане

2011/12/04 Leave a comment

All members and friends of the Belarusian community in Britain are cordially invited to the traditional Kaliady (Christmas) celebration on Saturday, 17 December, 2 pm.

There will be the traditional, well-loved ‘batlejka’ (Belarusian Christmas puppet show) given by Paval Šaǔcoǔ and Saša Biełavokaja. Saint Nicholas will be giving out presents, so please, if you are coming with children, make sure to have a present prepared for each child and hand it over to Paval before the performance. There will be an occasion to sing Belarusian and English carols.

 There is no charge for this event; a collection will be made. All offers of traditional seasonal food and drink – both Belarusian and English – will be gratefully received.

Please note this time the venue is Marian House, on the corner of Holden Avenue and Holden Road (across the road from 39 Holden Rd). Nearest tube station: Woodside Park (Northern Line).

Беларуская каталіцкая місія сардэчна запрашае сяброў беларускае супольнасьці ў Брытаніі адзначыць надыходзячыя Каляды ў суботу 17 сьнежня 2011 а 2-й гадзіне.

Вас чкае добра знаёмая батлейка (калядны лялечны тэатр) у выкананьні Паўла Шаўцова й Сашы Белавокай. Сьвяты Мікола будзе раздаваць падарункі (калі вы прыйдзеце зь дзецьмі, калі ласка перадайце падпісаныя падарункі Паўлу да пачатку сьпектакля). Пасьля батлейкі запрашаем пасьпяваць беларускія і ангельскія калядкі. Пасьля – супольны пачастунак (просім прыносіць калядныя стравы й пітво).

Уваход бясплатны, але будзе збор ахвяраваньняў на аднаўленьне батлейкі.

Зьвярніце ўвагу на зьмену месца: сёлета батлейка будзе ў Marian House, Holden Avenue, праз дарогу ад 39 Holden Rd. Бліжэйшая станцыя метро: Woodside Park, Northern Line.

Каляды надзеі

2010/12/25 Leave a comment

Цяперашнія Каляды ў Беларусі вельмі моцна нагадваюць біблейскія падзеі часоў нараджэньня Хрыста, калі кароль Ірад, баючыся страціць уладу, учыніў крывавую расправу зь нявіннымі дзяцьмі ў Бэтлееме.

На Каляды беларусы ў царкве Пятра і Паўла ў Лёндане маліліся за вязьняў і пацярпелых у нядаўніх падзеях у Менску. І напярэдадні Божага Нараджэньня, і ў сам дзень сьвята супольнасьць прыгадвала нявінна пацярпелых. Айцы Аляксандар Надсан і  Сяргей Стасевіч маліліся за вызваленьне зьняволеных і супакой у краіне. Сьвятары й вернікі словамі старажытнай літургічнай традыцыі узгадвалі несправядліва зьняволеных Язэпа й апостала Пятра:

Каб Госпад Бог пачуў нашую просьбу за слугаў сваіх, як некалі пачуў малітвы сьвятой Царквы, якая малілася за вызваленьне Пятра, памолімся. Каб Госпад Бог паказаў сваю міласэрнасьць слугам сваім, як некалі праведнаму Язэпу ў Эгіпце, і сілаю сваёю хутка вызваліў іх, памолімся. (Поўны тэкст)

У сваім казаньні а. Аляксандар Надсан нагадаў, што Сваім уцелаўленьнем Хрыстос нагадвае пра тое, што ўлада – гэта перадусім служэньне: Ён прыйшоў, «не каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць жыцьцё за адкупленьне многіх» (Мц 20:28). А. Аляксандар сказаў: “Нярэдка тыя, хто мае ўладу, паддаюцца спакусе ператварыць яе ў самамэту, як сродак самаўзвелічэньня коштам іншых. Яна дзейнічае як наркотык, безь якога яны ня могуць жыць, і яны гатовыя на ўсякае злачынства, каб толькі ўтрымаць яе ў сваіх руках. І тады ўлада ператвараецца ў дыктатуру. Прыкладаў гэтага маем шмат у гісторыі і аж да нашых дзён. У сувязі з трагічнымі падзеямі апошніх дзён у Беларусі шмат хто зь беларусаў сустракае сьвята Нараджэньня Хрыстовага з трывогаю ў сэрцы. Што чакае нас у будучыні?” (Поўны тэкст)

Днямі Беларуская Каталіцкая Місія ў Лёндане падрыхтавала невялікую калекцыю беларускіх калядак. Вернікі з радасьцю даведаліся, што гэтая падборка ўжо патрапіла ў Менск і была перададзеная палітзьняволеным у розных турмах.

Сьветлае сьвята Божага Нараджэньня ў гэтыя горкія дні становіцца напамінам пра тое, што ўрэшце перамагае ня той, хто баіцца за сваю ўладу й чыніць злачынствы, каб яе ўтрымаць, а той, хто нясе Надзею й Праду сваім людзям, краіне й сьвету.

Каляды ў Лёндане

2010/12/23 Leave a comment

Беларуская Каталіцкая Місія запрашае ўсіх беларусаў на сьвяточныя набажэнствы ў пятніцу 24 сьнежня а 18-й і(або) у суботу 25 сьнежня а 10.30 гадзіне. Паводле традыцыі, усе ўдзельнікі вячэрняй службы запрашаюцца на посную куцьцю. Тыя, што маюць намер узяць у ёй удзел, павінны прынесьці нешта для супольнага пачастунку: малочнае, рыбнае, вегетарыянскае.

Christmas party | Калядная вечарына ў Лёндане

2010/12/04 Leave a comment

18 December, 1 pm.

A Christmas party with batliejka, a traditional Belarusian puppet theatre, will take place in the Belarusian House (52 Penn Road, London, N7 9R; Underground: Caledonian Road, Piccadilly Line). Saint Nicholas will be giving out presents, so please, if you are coming with children, make sure to have a present prepared for each child and hand it over to Paul, the batliеjka performеr, in advance. There is no charge for this event; a collection will be made. All offers of traditional seasonal food and drink – both Belarusian and English – will be gratefully received. Organised by the Belarusian Catholic Mission.

Калядная вечарына ў Лёндане адбудзецца ў Беларускім доме (52 Penn Road, London, N7 9R; падземкай да Caledonian Road, Piccadilly Line).  У праграме – сапраўдная батлейка! Калі прыйдзеце зь дзецьмі, прынясіце падарункі для іх і перадайце батлейшчыку Паўлу да пачатку вечарыны – сьвяты Міколы прынясе іх Вашым дзеткам. Вечарына дармовая, але будзе магчымасьць пакінуць ахвяраваньне. Таксама унёсак з пачастункаў і напояў – перадусім традыцыйных калядных, – будзе прыняты з удзячнасьцю.

Беларускае каляднае набажэнства ў Лёндане

2009/12/26 Leave a comment

Здымкі і відэа на блогу Алеся Чайчыца – http://czalex.livejournal.com/819659.html

Каляды ў Лёндане (updated)

2009/12/09 Leave a comment

Каляднае набажэнства (Вячэрня зь Літургіяй сьвятога Базыля) 24 сьнежня пачнецца а 18.30. Пасьля гэтага адбудзецца супольная посная Куцьця (рыба і вегетарыянскія стравы). Унёсак – стравы й напоі, – да супольнага стала вітаецца.

25 сьнежня Ютрань і Боская Літургія а 9.30 раніцы.

Адрас беларускай царквы – 39 Holden Road, London, N12 8HS.

Belarusian Christmas in London

2009/12/05 Leave a comment

The traditional Kaliady (Christmas) celebration with entertainment and refreshment
Saturday, 19 December, 2 pm

Belarusian Religious and Cultural Centre (39 Holden Road, London N12 8HS)

There will be the traditional, well-loved ‘batlejka’ (Belarusian Christmas puppet show) given by Paul Shautsou. How will he give the traditional story a modern twist this year? Come and find out.

Saint Nicolas will be giving out presents, so please, if you are coming with children, make sure to have a present prepared for each child and hand it over to Paul before the performance.

If you can, come in Belarusian national costume. Be prepared to sing Belarusian and English carols!

There is no charge for this event; a collection will be made.

All offers of traditional seasonal food and drink – both Belarusian and English – will be gratefully received.

Тры сведчанні пра Ісуса Хрыста

2008/12/28 Leave a comment

Belarusian Christmas in London

2008/12/07 Leave a comment

SATURDAY 20 DECEMBER 2008, 2pm

Anglo-Belarusian Society invites everyone to the traditional Kaliady (Christmas) celebration with entertainment and refreshment to Belarusian Religious and Cultural Centre (39 Holden Road, London N12 8HS).

There will be a talk “English Mummers and Their Plays” by Maja Skara, and a well-loved batlejka (Belarusian Christmas puppet show) given by Paul Šaǔcoǔ. How will he give the traditional story a modern twist this year? Come and find out.

Saint Nicolas will be giving out presents, so please, if you are coming with children, make sure to have a present prepared for each child and hand it over to Paul before the performance. Be prepared to sing (and listen to) Belarusian and English carols! All offers of traditional seasonal food and drink – both Belarusian and English – will be gratefully received.

How to get there:
Underground: Woodside Park (on the High Barnet branch of the Northern Line)
Bus from Central London: 82 (from Victoria), 134 (from Tottenham Court Road). Holden Road is a short walk from the Tally Ho Corner terminus.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers