Конкурс рэклямы беларускай мовы
Беларускія рэклямныя агенцтвы былі запрошаныя стварыць рэкляму беларускай мове. Паглядзець вынікі іхных высілкаў і прагаласаваць за найлепшы варыянт можна на сайце Асацыяцыі рэклямных арганізацыяў.
Беларускія рэклямныя агенцтвы былі запрошаныя стварыць рэкляму беларускай мове. Паглядзець вынікі іхных высілкаў і прагаласаваць за найлепшы варыянт можна на сайце Асацыяцыі рэклямных арганізацыяў.
ЮНЭСКО занесла беларускую мову ў лік выміраючых. Апошні перапіс насельніцтва 2009 году паказаў, што на беларускай мове размаўляе толькі 30% жыхароў краіны. І ўсяго 6% менчукоў кантактуюць паміж сабой па-беларуску. Ці сапраўды беларускай мове пагражае зьнікненьне? Што рабіць, каб захаваць родную мову і прывучыць беларусаў шанаваць і паважаць яе?
Read further – http://www.svaboda.org/content/article/24491628.html

Пераклад артыкулу, які зьявіўся ў штодзёньніку Guardian - http://gu.com/p/2p7pf
Калі ў траўні сябры Шатляндзкага парляманту прысягалі ў Галіродзе, яны давалі абяцаньне вернасьці каралеве, але неабавязкова на мове, якую яна зразумела б: “I depone aat I wull be leal and bear aefauld alleadgance tae her majesty, her airs an ony fa come aifter her anent the laa.” Так гучыць прысяга на скотс (ангельска-шатляндзкай мове), якую для цырымоніі абралі некалькі парлямэнтараў. У бліжэйшыя гады яна будзе гучаць часьцей: мова Робэрта Бэрнза набірае вагу пасьля трохсот гадоў заняпаду. Можа скотс нават стане афіцыйнай мовай незалежнай Шатляндыі?
У сярэднявеччы мова мáкараў – або паэтаў, – такіх як Робэрта Генрысана і Гавіна Дугласа, была адной з найвялікшых літаратурных моваў Эўропы. Але чым мацнейшыя былі повязі краіны з Ангельшчынай, тым менш упэўнена пачувалася мова. Эдынбурскія інтэлектуалы XVIII стагодзьдзя, у тым ліку Дэвід Х’юм, імкнуліся пазбаўляцца ад “шатлянтызмаў” у сваёй размоўнай і пісьмовай мове. Read more…
З дапамогай Google Translate цяпер можна перакладаць з і на беларускую і яшчэ блізу 50 іншых моваў. Аўтаматычны перакладнік разумее клясычны і сучасны правапісы і яго якасьць будзе паляпшацца з часам – больш падрабязнасьцяў у блогу http://be.mahaniok.com/2009/08/google-translate.html.
Апошнія камэнтары