Archive

Posts Tagged ‘Натальля Гардзіенка’

Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

2010/11/29 2 comments

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Лёндане адбылося ў мінулую суботу. Як і ў мінулыя гады, сьвяткаваньне было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Раніцай каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня сабраліся на могілках Хампстэд, дзе пахаваны ўдзельнік паўстаньня на Случчыне і адзін зь лідараў беларускай паваеннай сэміграцыі ў Францыі Лявон Рыдлеўскі.

Лявон Рыдлеўскі памёр у Лёндане ў 1953 г. Арыгінальны помнік на яго магіле зьнік, але ў Скарынаўскай бібліятэцы захаваліся здымкі помніка. Пару гадоў таму пытаньне аднаўленьне мэмарыялу было ўзьнятае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое выдаткавала неабходныя сродкі. Натальля Гардзіенка, гісторык зь Менску, і сябры суполкі Беларуская Нацыянальная Памяць расшукалі арыгінальнае месца пахаваньня Лявона Рыдлеўскага. Пасьля доўгай перапіскі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі зь мясцовымі уладамі атрымалі дазвол аднавіць помнік на цяпер ужо закрытых могілках.

Мэмарыял адкрыла старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Сьвяткаваньне прадоўжылася ў Беларускім доме на Penn Road, дзе адбылося ўрачыстае пасяджэньне. Мікола Пачкаеў прачытаў даклад пра Слуцкі збройны чын, удзел Лявона Рыдлеўскага ў ім, пра лёс Л. Рыдлеўскага на эміграцыі і гісторыю аднаўленьня мэмарыялу. Івонка Сурвіла і а. Аляксандар Надсан падзяліліся сваімі ўспамінамі пра выдаткага дзеяча беларускай паваеннай эміграцыі. Таксама выступіў Сяргей Навумчык з Радыё Свабода ў Празе.

Беларускі першадрукар працаваў у Лондане

2010/04/25 Leave a comment

Наш зямляк Ян Літвін выдаваў кнігі ў Вялікабрытаніі задоўга да Скарыны. Сістэму сігналізацыі для Брытанскай каралеўскай чыгункі таксама распрацаваў беларус. Англійскія арыстакраты святкавалі Дзень Волі 25 сакавіка… Пра беларускую прысутнасць у Вялікабрытаніі распавядае новая кніга Наталлі Гардзіенка. (Перадрук з газэты “Наша Ніва”)

«Наша Ніва»: Якія першыя звесткі аб ураджэнцах беларускіх земляў, што трапілі ў Злучанае Каралеўства?

Наталля Гардзіенка: Вядомая паўлегендарная асоба Яна Літвіна. Як сведчаць англійскія крыніцы, гэты John Lettou прыкладна ў 1480 годзе адчыніў друкарню ў лонданскім Сіці ля царквы Усіх Святых. Тады той раён займалі юрысты, то Літвін спецыялізаваўся на выданні праўных дакументаў па‑англійску. Гэта быў першы выхадзец з беларускіх земляў, аб якім захаваліся вартыя даверу дакументы. Трэба адзначыць, што ўласна англійскі першадрукар Какстон распачаў сваю дзейнасць усяго на тры гады раней.

Пазней ужо шмат хто наведваў Лондан: магнаты, дыпламаты, вандроўнікі. Асабліва часта наведваліся на выспы Радзівілы. Хтосьці як эмігрант палітычны, хтосьці як эканамічны. Хтосьці праездам — як Багуслаў, якога выкінула на англійскі бераг бура, калі ён плыў у Галандыю. Read more…

Наталля Гардзіенка: “Беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі — з’ява ўнікальная на Захадзе”

2010/04/21 Leave a comment
Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers