Archive

Posts Tagged ‘Слуцкае паўстаньне’

Сьвяткаваньне Слуцкага паўстаньня ў Лёндане

2011/11/11 Leave a comment

Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі арганізуе сьвяткаваньне 91-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну ў суботу 26 лістапада а 14-й гадзіне ў Беларускім Доме (52
Penn Road, London N7 9RE).

У нядзелю 27 лістапада а пасьля літургіі а 10:30 раніцы ў царкве сьв. апосталаў Пятра і Паўла (39 Holden Road, London, N12 8HS) будзе адслужаная паніхіда па ўсіх героях, якія аддалі сваё жыцьцё за Беларусь.

Больш пра сьвяткаваньне юбілею Слуцкага паўстаньня

2010/12/04 Leave a comment

Здымкі Сашы Белавокай са сьвяткаваньня юбілею Слуцкага паўстаньня (пра падзею).

Рэпартаж і фотаздымкі Алеся Чайчыца пра лёнданскае сьвяткаваньне юбілею Слуцкага паўстаньня ў штотыднёвіку Наша Ніва.

Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

2010/11/29 2 comments

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Лёндане адбылося ў мінулую суботу. Як і ў мінулыя гады, сьвяткаваньне было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Раніцай каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня сабраліся на могілках Хампстэд, дзе пахаваны ўдзельнік паўстаньня на Случчыне і адзін зь лідараў беларускай паваеннай сэміграцыі ў Францыі Лявон Рыдлеўскі.

Лявон Рыдлеўскі памёр у Лёндане ў 1953 г. Арыгінальны помнік на яго магіле зьнік, але ў Скарынаўскай бібліятэцы захаваліся здымкі помніка. Пару гадоў таму пытаньне аднаўленьне мэмарыялу было ўзьнятае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое выдаткавала неабходныя сродкі. Натальля Гардзіенка, гісторык зь Менску, і сябры суполкі Беларуская Нацыянальная Памяць расшукалі арыгінальнае месца пахаваньня Лявона Рыдлеўскага. Пасьля доўгай перапіскі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі зь мясцовымі уладамі атрымалі дазвол аднавіць помнік на цяпер ужо закрытых могілках.

Мэмарыял адкрыла старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Сьвяткаваньне прадоўжылася ў Беларускім доме на Penn Road, дзе адбылося ўрачыстае пасяджэньне. Мікола Пачкаеў прачытаў даклад пра Слуцкі збройны чын, удзел Лявона Рыдлеўскага ў ім, пра лёс Л. Рыдлеўскага на эміграцыі і гісторыю аднаўленьня мэмарыялу. Івонка Сурвіла і а. Аляксандар Надсан падзяліліся сваімі ўспамінамі пра выдаткага дзеяча беларускай паваеннай эміграцыі. Таксама выступіў Сяргей Навумчык з Радыё Свабода ў Празе.

Адкрыцьцё адноўленага помніка ўдзельніку Слуцкага паўстаньня

2010/11/17 Leave a comment

Сьвяткаваньне Слуцкага паўстаньня ў Лёндане 27 лістапада пачнецца адкрыцьцём адноўленага помніка Лявону Рыдлеўскаму (1903-1953), вэтэрану збройнага чыну, сябру Рады БНР, сакратару Прэзыдыюму Рады БНР у выгнаньні, вэтэрану францускага войска й Супраціву 1939-1945, заснавальніку беларускіх арганізацыяў у паваеннай Францыі. Помнік адкрые старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

Збор а 12-й гадзіне пры галоўнай браме могілак Хампстэд (Hampstead Cemetry, Fortune Green Road, London NW6).

Сьвяткаваньні працягнуцца ў Беларускім доме (52 Penn Road, London N7 9RE) урачыстым пасяджэньнем а 14-й гадзіне.

Угодкі Слуцкага збройнага чыну ў Лондане

2009/12/05 Leave a comment

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі адзначыла ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.

28 лістапада ў памяшканьні беларускага Культурна-рэлігійнага цэнтру ў Лёндане адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці слуцкіх паўстанцаў.

Была адслужаная паніхіда памяці ўсіх пагінулых за незалежнасьць Беларусі. Пасьля гэтага адбылося паседжаньне, заслуханыя выступы, вершы, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну. Старое пакаленьне беларускай дыяспары падзялілася ўспамінамі пра сваіх бацькоў, якія ўдзельнічалі ў збройным чыне. Выступілі госьці – грэка-каталіцкія сьвятары зь Беларусі.

Слуцкі збройны чын (альбо Слуцкае паўстаньне) – найбольш маштабны эпізод барацьбы беларусаў супраць бальшавіцкай улады. У лістападзе 1920 года сфармаваныя ў ваколіцах Слуцка беларускія палкі каля месяца здолелі трымаць гераічную абарону супраць наступаючай Чырвонай арміі ня гледзячы на значную колькасную перавагу ворага.

Слава героям!

(Узята з: http://czalex.livejournal.com/812269.html; здымкі з падзеі: http://www.flickr.com/photos/czalex/sets/72157622770499657/)

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers