Archive

Posts Tagged ‘Сяргей Стасевіч’

Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

2010/11/29 2 comments

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Лёндане адбылося ў мінулую суботу. Як і ў мінулыя гады, сьвяткаваньне было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Раніцай каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня сабраліся на могілках Хампстэд, дзе пахаваны ўдзельнік паўстаньня на Случчыне і адзін зь лідараў беларускай паваеннай сэміграцыі ў Францыі Лявон Рыдлеўскі.

Лявон Рыдлеўскі памёр у Лёндане ў 1953 г. Арыгінальны помнік на яго магіле зьнік, але ў Скарынаўскай бібліятэцы захаваліся здымкі помніка. Пару гадоў таму пытаньне аднаўленьне мэмарыялу было ўзьнятае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое выдаткавала неабходныя сродкі. Натальля Гардзіенка, гісторык зь Менску, і сябры суполкі Беларуская Нацыянальная Памяць расшукалі арыгінальнае месца пахаваньня Лявона Рыдлеўскага. Пасьля доўгай перапіскі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі зь мясцовымі уладамі атрымалі дазвол аднавіць помнік на цяпер ужо закрытых могілках.

Мэмарыял адкрыла старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Сьвяткаваньне прадоўжылася ў Беларускім доме на Penn Road, дзе адбылося ўрачыстае пасяджэньне. Мікола Пачкаеў прачытаў даклад пра Слуцкі збройны чын, удзел Лявона Рыдлеўскага ў ім, пра лёс Л. Рыдлеўскага на эміграцыі і гісторыю аднаўленьня мэмарыялу. Івонка Сурвіла і а. Аляксандар Надсан падзяліліся сваімі ўспамінамі пра выдаткага дзеяча беларускай паваеннай эміграцыі. Таксама выступіў Сяргей Навумчык з Радыё Свабода ў Празе.

Дзяды ў Лёндане і вечарына Ларысы Геніюш – фотаздымкі

2010/11/01 Leave a comment

Celebration of the Life and Poetry of Łarysa Hienijuš – Сьвяткаваньне жыцьця й творчасьці Ларысы Геніюш

2010/10/14 Leave a comment

Saturday 30 October 2010, 3pm
Belarusian House, 52 Penn Road, London N7 9RE
(nearest tube: Caledonian Road on the Piccadilly Line)

This is a special event organised jointly by the Association of Belarusians in Great Britain and the Anglo-Belarusian Society to commemorate the centenary of the birth of the great poet Łarysa Hienijuš (1910-1983).

Mikoła Pačkajeŭ will give a talk on the poet’s life and work. Fr Siarhiej Stasievič will make a presentation of items related to Łarysa Hienijuš in the holdings of the Francis Skaryna Library and Museum in London.

Part of the event will be devoted to an informal poetry reading together with an opportunity to hear recordings of some of her poems set to music.

If you have a favourite poem that you would like to read, please do bring it along. If possible, let the organiser Karalina Mackievič know in advance (karalinam@yahoo.co.uk) so that a programme can be compiled.

Refreshments will be served.


Здымак з сайту Радыё Свабода - http://www.svaboda.org/content/article/2110933.html

30 кастрычніка 2010, 15.00
Беларускі Дом,  52 Penn Road, London N7 9RE

Сумесная вечарына Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-беларускага таварыства з нагоды 100-годзьдзя зь дня нараджэньня паэткі Ларысы Геніюш (1910-1983).

Мікола Пачкаеў распавядзе пра жыцьцё й творчасьць паэткі. А. Сяргей Стасевіч прадставіць экспанаты, зьвязаныя з Ларысай Геніюш, якія захоўваюццап ў Беларускай бібліятэцы й музэі імя Франьцішка скарыны ў Лёндане. Частка вечарыны будзе прысьвечаная чытаньню твораў паэткі й праслухоўваньню сьпеваў, пакладзеных на вершы Ларысы Геніюш. Калі б Вы хацелі прачытаць свой любімы твор з паэткавае спадчыны, прынясіце яго на вечарыну і, па магчымасьці, паведамце пра гэта арганізатарцы падзеі Караліне Мацкевіч (karalinam@yahoo.co.uk) загадзя.

Лёгкі пачастунак будзе прапанаваны ўсім удзельнікам.

Беларусы Вялікабрытаніі вітаюць Папу Бэнэдыкта XVI

2010/08/21 Leave a comment

У суботу 18 верасьня беларускія пілігрымы пад сваім сьцягам будуць браць удзел у малітоўным чуваньні пад адкрытым небам, якое ўзначаліць Яго Сьвятасьць Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI увечары ў суботу 18 верасьня ў Гайд Парку ў Лёндане. Уваход у парк будзе адбывацца па адмысловых квітках, якія можна замовіць у а. Сяргея Стасевіча да 25 жніўня (т. 07886997305, цана квітка £5). Запрашаюцца ўсе ахвотныя незалежна ад веравызнаньня. Падрабязную інфармацыю пра візіт Папы у Вялікабрытанію можна даведацца на сайце http://www.thepapalvisit.org.uk.

Беларускай Царкве – быць!

2010/04/29 Leave a comment
Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers