Archive

Posts Tagged ‘Царква’

Guardian: нэкралёг па кардыналу Сьвёнтку

2011/07/27 Leave a comment

Cardinal Kazimierz Swiatek obituary
Priest who weathered brutal Soviet persecution to keep Catholicism alive in Belarus until he was able to rebuild it

Дзяды ў Лёндане і вечарына Ларысы Геніюш – фотаздымкі

2010/11/01 Leave a comment

Беларускай Царкве – быць!

2010/04/29 Leave a comment

Айцец Аляксандар Надсан: “Каго пахрысціць, каго пажаніць…”

2010/04/26 Leave a comment

Арцём Багданаў, Польскае радыё для замежжа, Беларуская служба, 24 красавіка 2010 г.
Апублікавана на kamunikat.org

Націснуць, каб павялічыць...

Айцец Аляксандар Надсан – найбольш аўтарытэтны й паважаны сьвятар сярод беларусаў-каталікоў у замежжы. Ад 1946 году жыве ў Лёндане, быў адным з тых, хто ў 1948 годзе ўдзельнічаў у набыцьці славутага Беларускага дому. Ад 1971 году – нязьменны дырэктар Бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Цяперашні візыт айца Надсана ў Менск складае ўсяго некалькі дзён, ахвотных сустрэцца – шмат, спатканьняў – процьма. Учора ўвечары айцец Надсан правёў сустрэчу ў Клюбе каталіцкай інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага ў Менску. Пасьля сустрэчы ён ласкава адказаў на некалькі пытаньняў Беларускай службы Польскага радыё.

Айцец Аляксандар, літаральна 17 красавіка адбылося адкрыцьцё абноўленага Беларускага дому ў Лёндане. Што гэтаму папярэднічала?

Аляксандар Надсан: Гэты дом быў набыты ў 1948 годзе. Гэта першы грамадзкі беларускі дом за мяжою – ня толькі ў Англіі, але наогул за мяжою. Ні ў Амэрыцы, нідзе не было грамадзкага дому. Вось шкода, што праўнучка Вінцэнта Жук-Грышкевіча (першы старшыня Зьвязу беларусаў Вялікай Брытані — аўт.) пайшла… Гэта ён настояў, бо быў разумны чалавек. Гэты дом стаўся сапраўды цэнтрам грамадзкага жыцьця. Вялікая справа была! Туды ж прыязджалі ўсе нашыя беларусы, жылі – пакуль знайшлі працу, памешканьне… Там таксама ўсе нашыя мерапрыемствы беларускія адбываліся. Дом ужо ня быў новы, як мы купілі. Прайшло столькі гадоў – ужо трэба было рабіць рамонт, такі фундамэнтальны. Грошы крышку ў арганізацыі ёсьць – зрабілі добры рамонт, канфэнэнцыйную залю пабольшалі, папрыгожылі, навялі парадак. Цяпер сапраўды грамадзкі дом можа выконваць свае функцыі – гэта вельмі важна. Аднаўленьне й адкрыцьцё ўсяго гэтага – была добрая нагода сустрэцца. Мы чакалі больш людзей, зь іншых краінаў, але ж ведаеце – што гэты ісляндзкі вулькан нарабіў… (сьмяецца) Так што многія не маглі прыехаць. Пару людзям удалося — яны з Амэрыкі прыехалі на дзень перад гэтым, дык пасьля не маглі выехаць!.. (сьмяецца) А іншыя, якія адклалі на апошнюю хвіліну, не змаглі прыехаць. Але ўрачыстасьць прайшла вельмі прыгожа. Read more…

Св. памяці айцец Кастусь Маскалік

2010/04/13 Leave a comment

Беларуская праваслаўная супольнасьць у Лёндане

2009/12/28 2 comments

Беларуская праваслаўная супольнасьць сьв. Еўфрасіньні Полацкай (Канстантынопальскі Патрыярхат) праводзіць набажэнствы ў памяшканьні Holy Innocents’ Church (Paddenswick Road, London W6 0UB, станцыя мэтро Ravenscourt Park – District Line).

Тэлефон для кантактаў – (0) 20 76099982 (сп-ня Алена Сенька).

Папраўка (13.10.2010): пра час набажэнстваў зьвяртацца да сп-ні Сенькі.

Spiritual Writings of St Cyril of Turaŭ

2008/03/05 Leave a comment

Alexander Nadson 

St Cyril of Turaŭ [*] is chiefly known for his sermons which earned him the name of a second Chrysostom among the Eastern Slavs. They were not, however, his only literary works; not even his best. Apart from the sermons, the saintly bishop of Turaŭ left us some writings on monastic life as well as many prayers and a few canons. It may be noted that, while in recent times his sermons have attracted the attention of the scholars, in the past it was his spiritual writings, and first of all his prayers, that enjoyed the greater popularity. In his native Belarus in the 16th-17th centuries the prayers of St Cyril were printed in several editions while his sermons continued to spread in manuscript form.

Read more…

Princess Magdalena Radzivill and the Greek Catholic Church in Belarus

2008/03/03 1 comment

Alexander Nadson

Among the distinguished representatives of the Belarusian national and religious renaissance at the beginning of the 20th century Princess Magdalena Radzivill (1861-1945) by no means occupies the least prominent place. It is unfortunate that her life and work have not until now attracted the attention it deserves of Belarusian historians.

Read more…

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 112 other followers