Archive

Posts Tagged ‘Івонка Сурвілла’

Сьвяткаваньне ў Лёндане 90-х угодкаў Слуцкага паўстаньня

2010/11/29 2 comments

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Лёндане адбылося ў мінулую суботу. Як і ў мінулыя гады, сьвяткаваньне было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Раніцай каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня сабраліся на могілках Хампстэд, дзе пахаваны ўдзельнік паўстаньня на Случчыне і адзін зь лідараў беларускай паваеннай сэміграцыі ў Францыі Лявон Рыдлеўскі.

Лявон Рыдлеўскі памёр у Лёндане ў 1953 г. Арыгінальны помнік на яго магіле зьнік, але ў Скарынаўскай бібліятэцы захаваліся здымкі помніка. Пару гадоў таму пытаньне аднаўленьне мэмарыялу было ўзьнятае Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое выдаткавала неабходныя сродкі. Натальля Гардзіенка, гісторык зь Менску, і сябры суполкі Беларуская Нацыянальная Памяць расшукалі арыгінальнае месца пахаваньня Лявона Рыдлеўскага. Пасьля доўгай перапіскі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі зь мясцовымі уладамі атрымалі дазвол аднавіць помнік на цяпер ужо закрытых могілках.

Мэмарыял адкрыла старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Сьвяткаваньне прадоўжылася ў Беларускім доме на Penn Road, дзе адбылося ўрачыстае пасяджэньне. Мікола Пачкаеў прачытаў даклад пра Слуцкі збройны чын, удзел Лявона Рыдлеўскага ў ім, пра лёс Л. Рыдлеўскага на эміграцыі і гісторыю аднаўленьня мэмарыялу. Івонка Сурвіла і а. Аляксандар Надсан падзяліліся сваімі ўспамінамі пра выдаткага дзеяча беларускай паваеннай эміграцыі. Таксама выступіў Сяргей Навумчык з Радыё Свабода ў Празе.

Адкрыцьцё адноўленага помніка ўдзельніку Слуцкага паўстаньня

2010/11/17 Leave a comment

Сьвяткаваньне Слуцкага паўстаньня ў Лёндане 27 лістапада пачнецца адкрыцьцём адноўленага помніка Лявону Рыдлеўскаму (1903-1953), вэтэрану збройнага чыну, сябру Рады БНР, сакратару Прэзыдыюму Рады БНР у выгнаньні, вэтэрану францускага войска й Супраціву 1939-1945, заснавальніку беларускіх арганізацыяў у паваеннай Францыі. Помнік адкрые старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

Збор а 12-й гадзіне пры галоўнай браме могілак Хампстэд (Hampstead Cemetry, Fortune Green Road, London NW6).

Сьвяткаваньні працягнуцца ў Беларускім доме (52 Penn Road, London N7 9RE) урачыстым пасяджэньнем а 14-й гадзіне.

Адкрыцьцё грамадзкай залі ў Беларускім доме

2010/04/18 Leave a comment

У суботу 17 красавіка адбылося адкрыцьцё грамадзкай залі ў Беларускім доме ў Лёндане (52 Penn Road, N7 9RE). Адначасова грамада сьвяткавала ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ўрачыстасьці прысутнічалі прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвілла (яна разрэзала бел-чырвона-белую стужку на адкрыцьцё залі) і сябры Рады зь Вялікабрытаніі, Беларусі й ЗША. Было таксама нямала новых твараў беларусаў, якія жывуць у Брытаніі.

Заля была ўпрыгожаная брытанскім і беларускім сьцягамі, партрэтам Вінцэнта Жук-Грышкевіча (першага кіраўніка Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, ЗБВБ) і рэпрадукцыямі гравюраў з партрэтамі знакамітых постацяў зь беларускай гісторыі. Read more…