Archive

Posts Tagged ‘інтэрнэт’

Новы ўэб-сайт Англа-беларускага таварыства

2010/04/18 Leave a comment

У Англа-беларускага таварыства зьявіўся новы ўэб-сайт – http://ukbel.co.uk/. Зьмест пакуль што збольшага той самы, што й на ранейшым сайце, але дызайн палепшаны – просты й выразны.

Віншаваньні калегам!

Больш магчымасьцяў заставацца ў кантакце

2009/12/05 Leave a comment

Новая суполка для беларусаў у Вялікабрытаніі зьявілася ў Жывым Журнале – Белорусы в UK: ”Сообщество создано для белорусов в UK и бывших граждвн СССР”. Зьмест добры, дарэчы.

Зьявлася таксама новая імэйл-група для беларусаў у Лёндане - http://groups.google.com/group/belondon/about

А яшчэ можна далучыца да групы Англа-беларускае таварыства у Фэйсбуку - http://www.facebook.com/group.php?gid=41820719569.

Google Translate дадаў беларускую мову

2009/08/26 Leave a comment

З дапамогай Google Translate цяпер можна перакладаць з і на беларускую і яшчэ блізу 50 іншых моваў. Аўтаматычны перакладнік разумее клясычны і сучасны правапісы і яго якасьць будзе паляпшацца з часам – больш падрабязнасьцяў у блогу http://be.mahaniok.com/2009/08/google-translate.html.