Часопіс «Большой» адправіў Дзмітрыя Навіцкага на Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, дзе ён і пазнаёміўся з прафeсарам рускай літаратуры Лонданскага ўнівeрсітэта Арнольдам Макмілінам. Сёння яны гутараць пра беларускую літаратуру.
― Арнольд, якія творы беларускай літаратуры вы можаце параіць з пазнакай “сусветны ўзровень”?
― Без аніякіх сумневаў, гэта «Мёртвым нe баліць» і «Сотнікаў» Васіля Быкава. Так, як ён раскрывае тэмы маралі і слабасці, не ўмее рабіць ніхто. Уладзімір Караткевіч «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ― геніяльны твор. З сучасных я б адзначыў Уладзіміра Арлова, Алeся Разанава і Андрэя Хадановіча. Вельмі добрая літаратура.
Чытаць далей на сайце Саюзу беларуcкіх пісьменьнікаў
A launch of a unique book by Arnold McMillin, a distinguished specialist in Belarusian literature, took place in London last Thursday. A monograph, Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day, is an up-to-date reflection on Belarusian literature through the eyes of the western scholarship. There has nothing like that been written yet in any other language, including Belarusian (thought, it has been reported that a translation of Prof McMillin’s work into Belarusian is on the way). The book is available for purchase online; its RRP for Britain is £75.
Прэзэнтацыя ўнікальнай кнігі, Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day, напісанай адметным знаўцам беларускай літатартуры, праф. Арнольдам Макмілінам, адбылася ў Лёндане ў мінулы чацьвер. Кніга ўяўляе сабой агляд і аналіз беларускай прозы, паэзіі і драматургіі апошніх 30-ці гадоў праз прызму заходняга літаратуразнаўства. Ёй няма аналягаў у іншых мовах (нядаўна зьявіліся паведамленьні пра тое, што рыхтуецца пераклад кнігі праф. А. Макміліна на беларускую мову). Кошт кнігі ў Вялікабрытаніі – £75.

У выдавецтве Maney Publishing у Лідс выйшла кніга Арнольда Макміліна Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day (Пісаць у халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х да сёньняшняга дня). Аўтар – найбольш значны англамоўны літаратуразнаўца, які дасьледуе беларускую літаратуру.
Кніга налічвае больш за 1100 старонак і ахоплівае паэзію (якая, паводле аўтара, працягвае дамінаваць беларускую літаратуру як і стагодзьдзе перад тым), прозу і драматургію. 170-ці аўтарам прысьвечаныя асобныя артыкулы, а Рыгору Барадуліну, Адаму Глобусу, Анатолю Сысу, Уладзіміру Пякляеву, Уладзімеру Арлову і Алесю Разанаву – даўжэйшыя разьдзелы. Таварыствы Тутэйшыя і Бум-бам-літ вылучаныя ў асобныя разьдзелы, гэтак жа як і аўтары з Полацку, Гародні й Гомеля (разьдзел “Літаратура па-за мэтраполіяй”).
Кнігу можна замовіць праз Амазон, ейны поўны кошт – £75. Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 26 25 лютага а 17.30 у Masaryk Room, floor 4, SSEES, 16 Taviton St, London WC1H 0BW.
Папраўлена 3 лютага 2010.
Arnold McMillin
One of Baradulin’s poems, written in 1989, is called ‘Za słovam Bykava idu!’ (I follow Bykaŭ’s words!), and the theme of my talk is, indeed, the creative literary friendship between two of Belarus’s most outstanding writers of the last half century: the late Vasil Bykaŭ and Ryhor Baradulin.
Read more…
Арнольд Макмілін
Алесь Гарун, які сказаў, што “сам народ – пясняр”, быў бы вельмі рады пабачыць працяг гэтае багатае традыцыі ў дзвюх маладых паэтках, якім я вырашыў прысьвяціць гэты тэкст: Вальжыну Морт, якая цяпер жыве ў Амерыцы, і Віку Трэнас, якая стала часткай вельмі ажыўленай і яркай культуры ў самой Беларусі, – культуры, што, падобна, буяе, нягледзячы на – паводле Шэкспіра, – “удары, каменні, стрэлы яраснага лёсу”. Кожная з гэтых паэтак ужо апублікавала сваю кнігу, а таксама іх вершы зьяўляліся ў розных выданнях. Я б хацеў сёньня параўнаць іх працы, звярнуць увагу на бачаньне імі пэўных тэмаў, а таксама адзначыць некаторыя адрознені, якія выяўляюцца ўжо цяпер, на ранніх стадыях іх творчасці.
Read more…
Апошнія камэнтары