Archive

Posts Tagged ‘Brian Bennett’

Editorial: Belarus future is Belarusians’ responsibility

2012/01/29 Leave a comment

No doubts that Brian Bennett, a former British ambassador to Belarus, is an extremely intelligent and well-informed diplomat; his speech at the book launch was insightful and interesting to listen to. In his report, the tut.by journalist present at the event highlighted Bennett’s point about the necessity of involving Russia into any possible political changes in Belarus. This is exactly what Belarusians should refuse to even contemplate: both Russia’s involvement in either supporting Lukašenka or toppling him is harmful to the country and nation in a long run. Using Russia as a proxy seems attractive to outsider pragmatists. It is all the same old politics which effectively prevented Belarus from becoming independent during and after the First World War. Bennett obviously is looking for the best achievable solution acceptable to the west, EU and British government in particular. However, such a project would only involve political elites; it would have nothing to do with millions of regular people, with the Belarusians as a people. We, Belarusians, should advocate for a more imaginative western politics, more effective support of the civic society, culture, education, cheaper visas, and easier travel. If Lukašenka to be deposed, it must be done by Belarusians themselves.

Несумненна, Браян Бэнэт, былы брытанскі амбасадар у Беларусі, – надзвычай разумны і добра інфармаваны дыплямат. Яго прамова на прэзэнтацыі кнігі была поўная цікавых думак, назіраньняў і высноваў. У сваім рэпартажы з падзеі журналіст tut.by адзначыў сьцьвярджэньне Бэнэта пра тое, што ўдзел Расеі ў любых магчымых палітычных зьменах у Беларусі пажаданы і нават непазьбежны. Гэта якраз тое, чаго беларусам трэба адкінуць катэгарычна: расейскі ўдзел як у падтрымцы Лукашэнкі, так і яго зьвяржэньні будзе шкодным для краіны і нацыі ў доўгай пэрспэктыве. Зрабіць добрую справу расейскімі рукамі выглядае прывабным для замежных прагматыкаў. Гэта ўсё тая, знаёмая старая палітыка, якая падчас і пасьля Першай сусьветнай вайны не дазволіла Беларусі здабыць незалежнасьць яшчэ тады. Бэнэт, несумненна, шукае асягальны варыянт, прымальны для захаду, Эўразьвязу і брытанскага ўраду ў прыватнасьці. Такі праект, аднак, заангажоўваў бы толькі палітычныя эліты. Мільёны звычайных людзей, беларусы як народ, засталіся б убаку. Нам, беларусам, трэба заклікаць заходнія ўрады да больш стваральнай палітыкі, больш эфэктыўнай падтрымкі грамадзянскай супольнасьці, культуры, адукацыі, да больш танных эўрапейскі візаў і менш бар’ераў для руху паміж Беларусьсю і захадам. Справа пазбаўленьня Лукашэнкі ўлады павінна быць справай саміх беларусаў у першую чаргу.

Book Launch: Brian Bennett & Andrew Wilson (amended)

2012/01/12 Leave a comment

Next event of the Anglo-Belarusian Society will be a presentation of two newly published books, The Last Dictatorship in Europe: Belarus under Lukashenko by Brian Bennett (UK Ambassador to Belarus, 2004-2007) and Belarus: The Last European Dictatorship by Andrew Wilson (Reader in Ukrainian Studies, School of Slavonic and East European Studies, University College London).

The event will take place in London, at Marian House (corner of Holden Avenue and Holden Road, London N12 8HY, nearest tube station: Woodside Park) on Thursday 26 January, 7pm.

Admission free; a collection will be taken to cover expenses. Refreshments will be served.

(Via Jim Dingley, Anglo-Belarusian Society)

Кніга брытанскага амбасадара ў Беларусі

2011/10/22 Leave a comment

The Last Dictatorship in Europe: Belarus under Lukashenko – by Brian Bennett

Паводле газэты “Наша Ніва”:

«Шакуючая казка з нашых часоў» — так характарызуюць новую кнігу «Апошняя дыктатура Еўропы: Беларусь пад Лукашэнкам» . Браян Бенет, які шмат гадоў быў амбасадарам Вялікай Брытаніі ў Беларусі, напісаў кнігу ўспамінаў. «Гэтая кніга не спадабаецца Аляксандру Лукашэнку» — кажуць прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Лондане.

«Беларусь, ізаляваная краіна пад кіраўніцтвам адзінага бязлітаснага лідара, з’яўляецца апошняй дыктатурай сучаснай Еўропы, – пішуць пра кнігу выдаўцы. – Нягледзячы на захапляльную гісторыю, багатую культуру, і цудоўныя краявіды, толькі некалькі нерэзідэнтаў падарожнічаць і атрымліваць асалоду ад багаццяў Беларусі, і хаця грамадзяне здаюцца прыязнымі і гасціннымі, яны жывуць пад пастаяннай пагрозай арышту. Беларусь існуе па-за сучаснымі еўрапейскімі нормамі, замарожаная ў часе тыранічнага рэжыму, які калісьці падмануў сваіх грамадзян, прымусіўшы іх думаць, што новы лідар павядзе іх у светлую будучыню. Замест гэтага, Аляксандр Лукашэнка праводзіць тыранічную мадэль кіравання, такую самую, як і тыя, хто кіраваў да яго. Браян Бенет адсочвае гісторыю Беларусі ад распаду Савецкага Саюза да 2006 года. Ён апісвае захапленне, адчутае многімі беларусамі пасля першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, і халоднае ўсведамленне таго, што краіна вяртаецца на кругі свая. Пра гэта сведчыць правядзенне недэмакратычных рэферэндумаў, падтасаваных выбараў, падазроныя знікненні, і жорсткае падаўленне грамадскай апазіцыі. Бенет сканчае ўважлівым аналізам феномена Лукашэнкі і шляху, якім у адзін цудоўны дзень ягоны рэжым можа абрынуцца».

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.

Join 53 other followers